За «абразу» былога начальніка ГУБАЗіК берасцейца пакаралі «хатняю хіміяй»


Мікалай Карпянкоў.
Фота: Дар’я Буракіна / TUT.by

6 траўня суддзя Маскоўскага суда Берасця Вера Філонік абвесціла вырак Сяргею Зубовічу, паведамляе «Вясна».

Філонік прызнала мужчыну вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады і пакарала 1 годам і 6 месяцамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. А таксама пастанавіла сканфіскаваць мабільны тэлефон, з якога быў напісаны каментар, у даход дзяржавы.

Паводле абвінавачання, Сяргей Зубовіч напісаў «каментар абразлівага характару», у якім змяшчалася «негатыўная ацэнка Карпянкова Мікалая Мікалаевіча», які на той момант узначальваў ГУБАЗіК, а цяпер займае пасаду намесніка міністра МУС.

Карпянкоў ацаніў свае маральныя пакуты ад каментара на Br 1000. Гэтую суму Зубовіч аплаціў яшчэ падчас суда.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў