Як можна абысці блакаванне сайтаў і чытаць «Белсат» у Беларусі. Актуальныя парады


На тэрыторыі Беларусі ад жніўня 2020 году заблакаваны сайт «Белсату» Belsat.eu і сайт праекту «Вот так» Vot-tak.tv, а таксама дзясяткі сайтаў іншых СМІ, палітычных партыяў і рухаў. У ноч на 7 траўня 2021 году ў Беларусі заблакавалі і сайт-люстэрка «Белсату» Blstv.eu. Афіцыйныя прычыны блакавання дагэтуль не назвалі.

Цяпер чытаць «Белсат» можна праз сайт Beltv.info, праграмы для Android і iOS, а тэлеканал можна глядзець на Youtube і спадарожнік, а таксама праз Smart TV. Таксама можна чытаць і глядзець «Белсат» у сацсетках: Facebook, Instagram, OK.ru, Twitter, VK і ў мэсэнджары Telegram.

А можна чытаць «Белсат» і па старым адрасе, разам з астатнімі заблакаванымі сайтамі, калі карыстацца VPN – віртуальнымі прыватнымі сеткамі, пры звароце да якіх правайдар не ведае, што менавіта чытае абанент. Існуе безліч платных і бясплатных VPN-сервісаў рознай якасці. Telegram-канал «За BYnet» пералічваў тыя, якія «найлепей зарэкамендавалі сябе ў жніўні:

  • Psiphon (Windows, MacOS, iOS, Android – бясплатна);
  • Tachyon (MacOS, iOS, Android – бясплатна);
  • Lantern (Windows, MacOS, iOS, Android, Ubuntu– бясплатна);
  • Hotspot Shield (Windows, MacOS, iOS, Android – бясплатна з абмежаваннямі хуткасці і лакацыяў, ёсць платная версія);
  • X-VPN (Windows, MacOS, iOS, Android – бясплатна з абмежаваннямі хуткасці і лакацыяў, ёсць платная версія);
  • Betternet (Windows, MacOS, iOS, Android – першыя 7 дзён бясплатна, далей за плату);
  • акрамя тых VPN-сервісаў, для абыходу блакаванняў зручна карыстацца браўзерам Opera (Windows, MacOS, iOS, Android, Linux – бясплатна), у якім ужо ўбудаваны ўласны VPN – трэба толькі ўключыць яго ў наладах.

Калі ў першыя дні пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году блакавалі практычна ўсе замежныя і недзяржаўныя беларускія сайты, доступ закрывалі і да мэсэнджара Telegram. Але ў тым мэсэнджэры надзейным аказаўся спосаб абыходу блакаванняў праз проксі-серверы. Канал «За BYnet» даваў падрабязную інструкцыю па тым, як забяспечыць сабе доступ да Telegram нават тады, калі блакуюць амаль усё.

АА belsat.eu

Стужка навінаў