Вакцына-кандыдат і прысуды за карагод. Вынікі 272-га дня пратэсту


Пратэст у Беларусі працягваецца 272 дні. У краіне не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі, але і не спыняецца ціск на рэжым у краіне і за яе межамі. Падводзім вынікі дня.

Судовы канвеер

У судзе Маскоўскага раёну Берасця 7 траўня вынесеныя прысуды па трэцім працэсе гэтак званай карагоднай справе: асудзілі яшчэ 14 чалавек. Выракі – «хатняя хімія», рэальнае абмежаванне і пазбаўленне волі.

Hавiны
У Берасці вынесеныя прысуды па трэцім працэсе «карагоднай справы»
2021.05.07 13:39

Менскі абласны суд 7 траўня вынес вырак у крымінальнай справе тэлеграм-каналу «Армия с народом». Выракі – ад 4,5 да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Абноўлена
Ад 4,5 да 6 гадоў. У Менску вынеслі прысуд у «справе «Армии с народом»
2021.05.07 16:29

Не спыняюцца і ўжо звыклыя адміністрацыйныя працэсы: відэааператара асудзілі на 15 содняў арышту і штраф за «незаконную журналісцкую дзейнасць», жыхарку Ждановічаў двойчы асудзілі на содні за малюнак сэрцайка ў ліфце… але за кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» асудзіць не змаглі: пакуль суддзя чытаў гэтую кнігу, мінуў час, калі падсуднага можна было пакараць.

Ужо 371 палітвязень

Палітвязнем 7 траўня прызналі Аляксандра Кардзюкова – сведку забойства Генадзя Шутава. Днём раней у спіс палітвязняў дадалі Арцёма Баярскага, якога вінавацяць у адміністраванні пабліку «Мая краіна Беларусь».

Hавiны
Палітвязнем прызналі Аляксандра Кардзюкова – сведку забойства Генадзя Шутава
2021.05.07 17:45

Хто фашыст?

Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт падачы заявы супраць яго ў пракуратуру Нямеччыны ад імя дзесяці беларусаў: «Не нашчадкі фашызму мяне будуць судзіць. Хто вы такія, каб мяне судзіць!?» – звярнуўся ён да немцаў.

Hавiны
«Не нашчадкі фашызму мяне будуць судзіць»: Лукашэнка – пра заяву ў пракуратуру Нямеччыны
2021.05.07 14:16

Тым часам Сямён Шарэцкі, былы старшыня Вярхоўнага савету Беларусі XIII склікання, запісаў віншаванне з Днём Перамогі, у якім асудзіў Лукашэнку і назваў яго «барацьбітам за гітлераўскія парадкі».

Hавiны
Былы старшыня Вярхоўнага савету Беларусі назваў Лукашэнку «барацьбітам за гітлераўскія парадкі»
2021.05.07 20:00

Сваю вакцыну атрымалі, але яшчэ не дадуць

Аляксандр Лукашэнка 7 траўня заявіў, што беларускія навукоўцы ўжо атрымалі сваю вакцыну ад COVID-19, і што «яна ўжо ў прабірцы». Аднак з таго, што расказаў галоўны санітарны лекар Беларусі, вынікае, што да выкарыстання вакцыны яшчэ далёка: не было нават выпрабаванняў «у прабірцы».

Hавiны
Што вядома пра «беларускую вакцыну ад каронавірусу»? Што яна яшчэ не гатовая
2021.05.07 22:10

Ціханоўская, Літва і свабода слова ў Беларусі

7 траўня Святлана Ціханоўская выступіла на канферэнцыі Сейму Літоўскай Рэспублікі, прысвечанай свабодзе слова пры аўтарытарызме ў Беларусі. На канферэнцыі абмяркоўваліся правы чалавека, свабода масавай інфармацыі і будучыня Беларусі. Сярод удзельнікаў былі еўрапейскія палітыкі ды эксперты, прадстаўнікі АБСЕ і розных НДА, беларускія і замежныя журналісты.

Hавiны
Святлана Ціханоўская выступіла на канферэнцыі Сейму Літвы
2021.05.07 15:06

«Белсат» блакуюць, але вы ведаеце, што рабіць

Калі не ведаеце, мы пералічылі шэсць надзейных VPN-сервісаў і завялі новы сайт-люстэрка Beltv.info.

Hавiны
Як можна абысці блакаванне сайтаў і чытаць «Белсат» у Беларусі. Актуальныя парады
2021.05.07 19:04

АА belsat.eu

Стужка навінаў