У Берасці вынесеныя прысуды па трэцім працэсе «карагоднай справы»


У судзе Маскоўскага раёну Берасця 7 траўня вынесеныя прысуды па трэцім працэсе гэтак званай карагоднай справе: асудзілі яшчэ 14 чалавек.

У судзе Маскоўскага раёну Берасця вынесеныя прысуды па трэцім працэсе «карагоднай справы». Берасце, 7 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Абвінавачаным вынесеныя наступныя выракі:

  • Алене Гнаўк, Марыі Скакавец, Васілю Чарнецкаму – 2 гады «хатняй хіміі»;
  • расейцу Данілу Чамаданаву (ён адзіны з удзельнікаў гэтага працэсу, хто застаецца ў СІЗА) – 1 год калоніі агульнага рэжыму;
  • Сяргею Наліўку, Кірылу Луду, Уладзіславу Навіцкаму, Віктару Лабко і Радзівону Кандрацюку – 2 гады «хіміі»;
  • маці і дачцэ Алене і Вікторыі Лысковіч – 1,5 года «хіміі»;
  • Юрыю Чубырку, Валянціне Жукоўскай і Людміле Луцкай – 1,5 года «хатняй хіміі».
У судзе Маскоўскага раёну Берасця вынесеныя прысуды па трэцім працэсе «карагоднай справы». Берасце, 7 траўня 2021 года.
Фота: Белсат
У судзе Маскоўскага раёну Берасця вынесеныя прысуды па трэцім працэсе «карагоднай справы». Берасце, 7 траўня 2021 года.
Фота: Белсат
Hавiны
У Берасці зноў судзілі за карагоды: на «хімію» адправілі нават за дзве хвіліны на дарозе
2021.03.15 15:07

27 красавіка суддзя абласнога суда Сяргей Беразюк не задаволіў скаргі другога дзясятку ў «карагоднай» справе. Такім чынам, рашэнне суддзі Ленінскага раёну Дзмітрыя Шурына засталося без зменаў. Ён прысудзіў калонію з агульным рэжымам тэрмінам на 1 год і 8 месяцаў Дзмітрыю Буневічу і 1,5 года Аляксею Арцецкаму. Два гады «хіміі» атрымалі Дзмітрый Абрамук і Павел Брух, 1,5 года «хіміі» – Аляксей Бараноўскі, Дзмітрый Качурка і Уладзімір Талатынік, а Генадзь Місюта – 1,5 года «хатняй хіміі».

Нагадаем, што 13 верасня мінулага года ў Берасці адбывалася чарговая пратэставая акцыя. У той дзень людзі маршам прайшліся па праезнай частцы праспекту Машэрава ды спыніліся на яго скрыжаванні з бульварамі Касманаўтаў і Шаўчэнкі. Раптам некалькі соцень асобаў утварылі карагод. Была музыка, свята, нібыта карнавал: так згадваюць тыя падзеі відавочцы.

Hавiны
«Карагодная справа» – адна з самых вялікіх палітычных справаў у Беларусі. Што трэба пра яе ведаць
2021.04.02 08:45

Разганяць карагод прыехаў вадамёт, ужыты ўпершыню падчас пратэстаў у Беларусі. З таго часу берасцейцы называюць гэтае скрыжаванне вадамётным, а распачатая пазней крымінальная справа стала звацца карагоднаю.

Праз некалькі тыдняў пасля гэтых падзеяў завялі крымінальную справу паводле артыкулу 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў