У Беларусі павялічваецца колькасць палітвязняў: цяпер іх 370


Праваабаронцы Беларусі прызналі палітычным вязнем яшчэ аднаго затрыманага – студэнта БДУ Арцёма Баярскага. Яго вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, а менавіта – у адміністраванні пабліку «Мая краіна Беларусь».

Арцём Баярскі.
Фота: spring96.org

Студэнта БДУ Арцёма Баярскага затрымалі 18 красавіка пасля адбыцця 25-содневага адміністратыўнага арышту за ўдзел у мірным сходзе. Супраць яго распачалі крымінальную справу і выставілі абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»).

Маладзёна вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, а менавіта у адміністраванні пабліку «Мая краіна Беларусь», які 23 красавіка 2021 года прызналі экстрэмісцкім. Хлопец быў змешчаны пад варту ў СІЗА № 1.

Hавiны
Сілавікі збілі 19-гадовага студэнта, каб запісаць прызнанне на відэа для тэлеграм-канала Азаронка
2021.04.29 19:57

Арцём заявіў адвакату, што 24 сакавіка зазнаў катаванні з боку работнікаў МУС, якія змушалі яго прызнацца на відэа ў адміністраванні пабліку «Мая краіна Беларусь». 25 сакавіка гэтае відэа з прызнаннямі Арцёма размясцілі ў тэлеграм-канале вядомага прапагандыста дзяржаўнага тэлебачання Грыгорыя Азаронка.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў