«Не нашчадкі фашызму мяне будуць судзіць»: Лукашэнка – пра заяву ў пракуратуру Нямеччыны


Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт падачы заявы супраць яго ў пракуратуру Нямеччыны ад імя дзесяці беларусаў.

Зварот у пракуратуру Нямеччыны супраць сябе Лукашэнка лічыць «дурным крокам і імгненнаю палітыкаю», перадае БелТА.

Таксама Лукашэнка выказаўся, што яго не будуць судзіць «нашчадкі фашызму»:

«Не нашчадкі фашызму мяне будуць судзіць. Хто вы такія, каб мяне судзіць!?»

Нагадаем, што 5 траўня стала вядома пра зварот нямецкіх адвакатаў у Федэральную пракуратуру Нямеччыны. Адвакаты заявілі пра здзяйсненне Аляксандрам Лукашэнкам злачынстваў супраць чалавечнасці.

Зварот ад імя дзесяці пацярпелых беларусаў у Федэральную пракуратуру ў Карлсруэ падалі чатыры нямецкія адвакаты. Прычына – ужыванне гвалту да мірных жыхароў Беларусі на фоне мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў. Ад імя пацярпелых ад катаванняў адвакаты заявілі ў пракуратуру пра злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя Лукашэнкам.

Паводле юрыстаў, іхныя кліенты паскардзіліся на цялесныя катаванні, пазбаўленне ежы і сну, абразы і знявагі, з прычыны чаго здароўю была нанесеная сур’ёзная шкода.

«У цэлым дзеянні ўладаў можна назваць толькі зверскімі», – адзначылі адвакаты.

Артыкулы
У пракуратуру Нямеччыны падалі заяву на злачынствы Лукашэнкі
2021.05.05 11:26

АД, belsat.eu

Стужка навінаў