Былы старшыня Вярхоўнага савету Беларусі назваў Лукашэнку «барацьбітам за гітлераўскія парадкі»


На Youtube-канале LifeFeed 6 траўня быў апублікаваны відэазварот Сямёна Шарэцкага – старшыні Вярхоўнага савету Беларусі XIII склікання – з нагоды Дня Перамогі.

Сямён Шарэцкі нарадзіўся яшчэ да пачатку Другой сусветнай – у 1936 годзе. Яго бацька і дзядзька загінулі ў той вайне. Ён расказаў, што дагэтуль памятае 9 траўня 1945 году, калі пачуў навіну пра канчатковую перамогу антыгітлераўскай кааліцыі, і ўспрымае як абразу заяву Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што той «хоча збудаваць такую дзяржаву і ўсталяваць такія парадкі, якія існавалі ў Нямеччыне ў часы Гітлера». Даслоўна такую заяву Лукашэнка не рабіў публічна, аднак хваліў гітлераўскія парадкі ў інтэрв’ю ў канцы 1995 году.

«А цяпер азлоблены і ашалелы ад атрымання на мінулых выбарах, што прайшлі 9 жніўня 2020 году, недаверу абсалютнай большасці выбарнікаў, працягваючы ўзурпаваць у рэспубліцы ўладу, [Лукашэнка] рэалізуе свае злачынныя жаданні, у выніку чаго ёсць загінулыя, сотні скалечаных, тысячы заключаных у турмы і канцлагеры», – кажа Шарэцкі.

Ён павіншаваў беларусаў са святам Перамогі, пажадаў «вытрымкі, мужнасці, а таксама найхутчэйшага пазбаўлення ад рэжыму, які ўзначальвае барацьбіт за гітлераўскія парадкі».

Абноўлена
Да беларускіх ветэранаў у час пандэміі вадзілі школьнікаў без масак
2021.05.06 13:03

Вярхоўны савет (парламент) Рэспублікі Беларусь існаваў у 1991–1996 гадах як пераемнік Вярхоўнага савету БССР. Да 1994 году быў вярхоўным органам улады. Складаўся 260 дэпутатаў адной палаты. Першым старшынём ВС РБ і фактычным кіраўніком дзяржавы 19 верасня 1991 году стаў Станіслаў Шушкевіч, які з 9 верасня 1991 году быў старшынём ВС БССР. У 1994 годзе яго змяніў Мечыслаў Грыб, у 1996 годзе пасаду заняў Сямён Шарэцкі. Дзейнасць Вярхоўнага савету спынілі па выніках рэферэндуму 1996 году, на якім была прынятая прапанаваная Лукашэнкам новая Канстытуцыя, што значна пашырыла ягоныя паўнамоцтвы. Замест Вярхоўнага савету з лаяльных Лукашэнку дэпутатаў была сфармаваная Палата прадстаўнікоў – ніжняя палата Нацыянальнага сходу (у пачатку 1997 году была сфармаваная і верхняя палата – Савет Рэспублікі).

Аб’ектыў
Як Лукашэнка ажыццявіў дзяржаўны пераварот і пазбегнуў імпічменту
2016.11.21 22:15

АА belsat.eu

Стужка навінаў