Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц знізіліся на $ 700 млн


Золатавалютныя рэзервы Беларусі за сакавік знізіліся на $ 692,9 млн. У лютым быў зафіксаваны спад ЗВР на $ 259,1 млн. Пра гэта паведамляе Нацбанк.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.
Фота: ІА / Белсат

У выніку на 1 красавіка ЗВР склалі $ 7,57 млрд пры плане на канец 2022 года не менш як $ 7 млрд.

У Нацбанку патлумачылі зніжэнне рэзерваў пагашэннем доўгу на $ 100 млн і продажам валюты на біржы. Таксама частку сродкаў у валюце перавялі ў актывы, якія фармальна не адносяцца да рэзервовых паводле міжнародных стандартаў.

Падтрыманню ўзроўню ЗВР у сакавіку спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, а таксама павелічэнне кошту манетарнага золата.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў