Паўла Вінаградава перавялі ў баранавіцкі СІЗА


Палітзняволенага блогер і актывіста Паўла Вінаградава перавялі ў баранавіцкі СІЗА. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Павал Вінаградаў.
Фота: Белсат

Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). 16 сакавіка палітвязню прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Цяпер стала вядома, што днямі Паўла перавялі ў СІЗА-6.

Новы адрас для падтрымання: СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул. Берасцейская, 258 В, Павел Юр’евіч Вінаградаў.

Артыкулы
Блогера Паўла Вінаградава засудзілі на 5 гадоў калоніі
2022.03.16 11:24

ПС belsat.eu

Стужка навінаў