На галоўрэда «Новой газеты» і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Дзмітрыя Муратава напалі ў вагоне цягніка


У вагоне цягніка Масква – Самара невядомы напаў на галоўнага рэдактара «Новой газеты» і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Дзмітрыя Муратава.

Фота: novaya_europe/ Telegram

«Аблілі ў купэ алейнай фарбай з ацэтонам. Вочы страшэнна пячэ. Цягнік Масква – Самара. Алейны пах па ўсім вагоне. Адпраўленне затрыманае ўжо на 30 хвілінаў. Паспрабую адмыцца. Ён выгукнуў: «Муратаў, вось табе за нашых пацаноў», – распавёў Муратаў.

Верагодна, напад звязаны з пазіцыяй рэдакцыі адносна вайны ва Украіне, якую развязала Расея. «Новая газета» аб’ектыўна асвятляла гэтыя падзеі, а яе журналісты працавалі ў розных гарачых кропках Украіны падчас вайны, адкуль рабілі рэпартажы.

У канцы сакавіка газета спыніла дзейнасць да канца вайны з прычыны магчымага закрыцця: «Раскамнагляд» вынес ёй два папярэджанні нібыта за ўказанне «замежнага агента» без маркеравання.

Hавiны
«Новая газета» спыніла дзейнасць да канца вайны. У Расеі амаль не засталося незалежных медыяў
2022.03.28 17:19

АД belsat.eu

Стужка навінаў