Золатавалютныя рэзервы Беларусі абваліліся ніжэй за $ 7 млрд


Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка склалі $ 6,94 млрд у эквіваленце. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку.

За сакавік ЗВР знізіліся на $ 174,5 млн. (на 2,5 %) пасля скарачэння ў лютым на $ 88,9 млн (на 1,2 %).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у Нацбанку патлумачылі планавым пагашэннем урадам вонкавых і ўнутраных абавязкаў у замежнай валюце на суму каля $ 310 млн, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата.

Падтрыманню ўзроўню ЗВР спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт ад продажу Міністэрствам фінансаў аблігацыяў у замежнай валюце, а таксама ад яе куплі Нацбанкам на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Hавiны
МВФ рэзка пагоршыў прагноз для беларускай эканомікі
2021.04.07 09:32

За 2020 год міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі скараціліся на $ 1,9 млрд (на 20,5 %), за першыя тры месяцы 2021-га – яшчэ амаль на $ 0,53 млрд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў