Ніводнай справы супраць сілавікоў. «Amnesty International» апублікавала вялікую справаздачу аб сітуацыі Беларусі


Людзі ўцякаюць пасля выбуху дзвюх святлошумавых гранатаў на на скрыжаванні пр. Машэрава і вул. Ціміразева. Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020.
Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» апублікавала новую справаздачу аб сітуацыі з правамі чалавека ў розных краінах і рэгіёнах.

Беларусі ў справаздачы прысвечана чатыры старонкі. Сярод іншага, у дакуменце адзначаецца арышт апазіцыйных кандыдатаў і чальцоў іхных выбарчых штабоў ды паплечнікаў. Паведамляецца, што міліцыя празмерна і не выбарачна ўжывала сілу для разгону дэманстрацыяў, у выніку дзясяткі тысяч мірных дэманстрантаў і выпадковых мінакоў былі ўзятыя пад варту. Шмат хто з іх зазнаў катаванні ды іншыя віды жорсткага абыходжання.

Hавiны
Уладзімір Астапенка пра «дыпламатычную аптымізацыю» Лукашэнкі: Сродкі могуць скіраваць на працяг рэпрэсіяў
2021.04.06 18:58

Агулам затрыманні, збіццё, судовы пераслед закранулі мноства людзей, у тым ліку журналістаў, медыкаў, студэнтаў ды іншых.

Таксама, адзначаюць праваабаронцы, у Беларусі абмяжоўвалася права на свабоду выказвання меркаванняў, а каб не дапусціць ніякіх апазіцыйных выказванняў і іншадумства, амаль цалкам адключаўся інтэрнэт

У «Amnesty International» падкрэслілі, што нават улады прызналі каля 900 скаргаў на сваволю міліцыі. Аднак не завялі ніводнай крымінальнай справы, і ніводнаму сілавіку не выставілі абвінавачанняў у адпаведных парушэннях.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў