На Менскім заводзе шасцерань загарэўся цэх


Пажар у Менску.
Фота: 112MINSK / Twitter

У Менску здарыўся пажар у паддашкавым памяшканні цэху Менскага заводу шасцерань на вуліцы Даўгабродскай, 17. Пра гэта паведамляе МНС у «Twitter».

«Проста цяпер працуюць па вуліцы Даўгабродская, 17. Папярэдне гарыць паддашкавае памяшканне цэху на плошчы 100 кв. м», – паведамілі ў ведамстве.

Цяпер пажар лакалізаваны па ўсёй плошчы. Падраздзяленні МНС працягваюць ліквідацыю пажару.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў