Бабруйскіх вязняў, якія абвесцілі галадоўку, змясцілі ў карцар


Бабруйскі ІЧУ.
Фота: nash-dom.info

У Ізалятары часовага ўтрымання ў Бабруйску галадоўку абвесцілі шасцёра чалавек, якім далі розныя тэрміны адміністратыўнага арышту. Пра гэта 7 красавіка паведаміла ў «Facebook» былая мясцовая кіраўніца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таісія Кабанчук.

«Галадоўнікаў у Бабруйскім ІЧУ ўжо шасцёра, усе пераведзеныя на карцарныя ўмовы», – паведаміла яна.

Між тым актывістка РЭП Галіна Смірнова заявіла напярэдадні радыё «Свабода», што ўсе асуджаныя спынілі галадаванне. Але яна пацвердзіла, што іх усіх трымаюць у карцарах.

Hавiны
У Бабруйскім ІЧУ пяць затрыманых трымаюць галадоўку
2021.04.01 21:40

Першы абвесціў галадоўку 27 сакавіка Іван Манько, якога арыштавалі на 30 дзён. Столькі ж далі і Уладзіміру Міхалапу.

Інваліду 3-й групы Сяргею Бяляеву, а таксама Аляксандру Парахневічу, далі 20 содняў кожнаму. На 15 дзён адправілі за краты Паўла Кабанчука, на аўтамабілі якога была налепка з Пагоняй. Таксама 15 содняў атрымаў Сяргей Мардушкоў, які вывесіў на Дзень Волі на балконе бел-чырвона-белы сцяг.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў