242-і дзень пратэстаў. Галоўнае


Belsat.eu падводзіць вынікі 7 красавіка, 242-га дня супрацьстаяння грамадства і ўладаў.

Пратэсты

Увечары ў шэрагу мікрараёнаў Менску адбыліся дваравыя маршы і акцыі салідарнасці.

У прыватнасці, дваравыя маршы зладзілі Усходу і Ангарскай. Акцыя пратэсту адбылася таксама каля станцыі метро «Спартыўная» і ў іншых пунктах сталіцы.

Новыя палітычныя прысуды і новыя палітвязні

68-гадоваму актывісту Аб’яднанай грамадзянскай партыі, палітычнаму вязню Уладзіміру Няпомняшчых суд Савецкага раёну Гомля прызначыў 2,5 года зняволення ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у абразе і пагрозе гвалтам службовай асобе (арт. 366 і 369 КК).

Уладзімір Няпомняшчых.
Фота: Belsat.eu

У лістападзе Няпомняшчых прысутнічаў на судзе над Георгіем Васіленкам, які замяніў на цэнтральнай плошчы чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы. Паводле абвінавачання, Няпомняшчых нібыта выказаў нейкую пагрозу ў бок пракуроркі Алесі Жураўлёвай. Сам актывіст кажа, што памятае, як сказаў толькі «арганізаваная злачынная групоўка» ці «вы за ўсё адкажаце», не ў бок абвінаваўцы.

Суд Маскоўскага раёну Менску 7 красавіка вынес прысуд 21-гадовай палітзняволенай Аляксандры Патрасаевай, яе пакаралі 3 гадамі «хатняй хіміі» і вызвалілі ў зале суда.

Палітзняволеную Аляксандру Патрасаеву асудзілі на тры гады «хатняй хіміі». Дзяўчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках каля «Рыгі». Аляксандра сваю віну не прызнала і сказала, што надавала медычную дапамогу людзям: апрацоўвала раны, давала лекі. Менск, Беларусь. 7 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Аляксандру Патрасаеву затрымалі ў ноч на 11 жніўня каля Інстытуту культуры. Яна ў той вечар дапамагала пацярпелым ад дзеянняў сілавікоў у раёне ўніверсаму «Рыга». Тры дні яе трымалі ў ізалятары на Акрэсціна. Распавядала пра катаванні: збіццё, знявагі, абразы, пагрозы згвалтаваць. Дзяўчыну прымушалі раздзявацца, стаяць на расцяжцы, яе збівала жанчына. З Акрэсціна яна выйшла з перабітымі нагамі і парванымі звязкамі. Ёй накладвалі гіпс.

Паўторна дзяўчыну затрымалі 16 кастрычніка ўжо ў межах крымінальнай справы. Першапачаткова дзяўчыну вінавацілі ў масавых беспарадках, а пасля – ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Месяц арышту атрымаў берасцеец за надпіс «Пазбаў нас ад лукавага». Андрэй Леванюк. 7 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

У Берасці суддзя Вера Філонік пакарала Андрэя Леванюка месяцам арышту за графіці з цытатаю з Бібліі. Леванюк над адным з будынкаў Берасця напісаў «Пазбаў нас ад лукавага». Міліцыя палічыла гэта пікетаваннем шляхам нанясення надпісу, скала на яго пратакол паводле адміністратыўнага артыкулу 23.34. Але адміністратыўную справу спынілі, бо завялі крымінальную. У выніку ў судзе Маскоўскага раёну Андрэя судзілі паводле артыкулу 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»).

Hавiны
У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 15 чалавек
2021.04.07 20:42

Праваабарончая супольнасць Беларусі 7 красавіка прызнала палітычнымі вязнямі яшчэ 15 чалавек: гэта Сяргей Базук, Сяргей Верашчагін, Андрэй Царонак, Міхаіл Юдзін, Міхаіл Ефімовіч, Вадзім Хіжнякоў, Андрэй Севяртока, Канстанцін Паляк, Іван Зянько, Аляксей Драб, Яўген Бароўскі, Уладзімір Кацкель, Яўген Зашчытаў, Аляксандр Шаўцоў, Аліна Войцэх. Новыя палітвязні былі асуджаныя ў межах крымінальных справаў, звязаных з абвінавачаннем у выкарыстанні гвалту ў дачыненні міліцыянтаў, з супрацівам і хуліганствам (арт. 363, 364, 366, 339 КК). Цяпер колькасць палітвязняў у беларускіх турмах вырасла да 337 асобаў.

Hавiны
Бабруйскіх вязняў, якія абвесцілі галадоўку, змясцілі ў карцар
2021.04.07 10:07

Працягваўся палітычны пераслед і ў адміністратыўным парадку. Увечары 7 красавіка менская міліцыя паведаміла пра затрыманне ўдзельнікаў жаночага флэш-мобу, арганізаванага на праспекце Пераможцаў. Сілавікі звяртаюць увагу, што «частка затрыманых грамадзянаў ёсць членамі шматдзетнай сямʼі». Падчас агляду іхнага дому знайшлі «атрыбутыку, якая асацыюецца з пратэставай».

А суддзя Кастрычніцкага суда Менску Аляксандр Рудэнка аштрафаваў журналіста тэлеканалу «Настоящее время» Рамана Васюковіча на 580 рублёў за ўвоз у Беларусь двух асобнікаў кнігі «Беларускі Данбас» аўтарства Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай.

Hавiны
Журналіста Рамана Васюковіча аштрафавалі за кнігу «Беларускі Данбас»
2021.04.07 18:50

Эканамічная нестабільнасць

Міжнародны валютны фонд значна пагоршыў прагноз сітуацыі ў эканоміцы Беларусі ў 2021 годзе на фоне глабальнага аднаўлення сусветнай эканомікі пасля яе падзення праз пандэмію каронавіруса ў 2020-м. Паводле абноўленага прагнозу МВФ, сёлета чакаецца зніжэнне ВУП Беларусі на 0,4 % пасля яго скарачэння на 0,9 % у 2020 годзе. Таксама МВФ пагоршыў ацэнку інфляцыі ў Беларусі. Цяпер рост спажывецкіх коштаў прагназуецца на 6,9 % (раней – на 5,1 %).

Hавiны
МВФ рэзка пагоршыў прагноз для беларускай эканомікі
2021.04.07 09:32

7 красавіка стала вядома, што міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка склалі $ 6,94 млрд у эквіваленце. За сакавік ЗВР знізіліся на $ 174,5 млн (на 2,5 %) пасля скарачэння ў лютым на $ 88,9 млн (на 1,2 %).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у Нацбанку патлумачылі планавым пагашэннем урадам вонкавых і ўнутраных абавязкаў у замежнай валюце на суму каля $ 310 млн, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата.

Таксама сёння на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара паставіў новы гістарычны рэкорд, а еўра падскочыў больш як на 1 %. Цяпер 1 долар каштуе 2 рублі 67 капеек, еўра замацавалася на адзнацы 3 рублі 17 капеек. Але абменнікі ставяць курс ужо 2 рублі 70 капеек за долар.

Hавiны
Курсы долара і еўра рванулі ўгору. Прычыны тлумачыць эканаміст Вадзім Іосуб
2021.04.07 13:13

А Міністэрства антыманапольнага развіцця і гандлю тым часам апублікавала прагноз павышэння рэгуляваных цэнаў і тарыфаў у 2021 годзе.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў