21-гадовую дзяўчыну збілі на Акрэсціна, а пазней асудзілі на «хатнюю хімію»


Палітзняволеную Аляксандру Патрасаеву асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі». Дзяўчыну абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках каля «Рыгі». Аляксандра сваёй віны не прызнала і сказала, што аказвала медычную дапамогу людзям — апрацоўвала раны, давала абязбольвальныя. Менск, Беларусь. 7 красавіка 2021.
Фота: АВ / Белсат

Суд Маскоўскага раёну Менску 7 красавіка вынес прысуд 21-гадовай палітзняволенай Аляксандры Патрасаевай.

Памочнік пракурора Маскоўскага раёну Менску Фёдар Сініцкі вінаваціў дзяўчыну ў актыўным удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК). Аляксандра віны не прызнала, але суддзя Вольга Малашэнка прысудзіла ёй 3 гады «хатняй хіміі».

Палітзняволеную Аляксандру Патрасаеву асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі». Дзяўчыну абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках каля «Рыгі». Аляксандра сваёй віны не прызнала і сказала, што аказвала медычную дапамогу людзям — апрацоўвала раны, давала абязбольвальныя. Менск, Беларусь. 7 красавіка 2021.
Фота: АВ / Белсат

Аляксандру Патрасаеву затрымалі ў ноч на 11 жніўня каля Інстытуту культуры. Яна ў той вечар дапамагала пацярпелым ад дзеянняў сілавікоў у раёне ўніверсаму «Рыга». Тры дні яе трымалі ў ізалятары на Акрэсціна. Распавядала пра катаванні: збіццё, знявагі, абразы, пагрозы згвалтаваць. Паводле Аляксандры, яе прымушалі раздзявацца, стаяць на расцяжцы, яе збівала жанчына. З Акрэсціна яна выйшла з перабітымі нагамі ды парванымі звязкамі. Ёй накладвалі гіпс.

Паўторна дзяўчыну затрымалі 16 кастрычніка ўжо ў межах крымінальнай справы. Праваабаронцы прызналі Аляксандру палітзняволенай.

Hавiны
21-гадовай дзяўчыне, якой на Акрэсціна перабілі ногі і парвалі звязкі, хочуць прысудзіць «хімію»
2021.04.01 14:25

МГ belsat.eu

Стужка навінаў