ЗША перакінуць у Літву дадатковыя падраздзяленні з радарамі і сістэмамі СПА


Злучаныя Штаты Амерыкі размесцяць дадатковыя падраздзяленні ў Літве. Пра гэта заявіў амерыканскі генерал Марк Мілі, паведамляе BNS.

Марк Мілі.
Фота: BNS

У Літву перакінуць частку з 3,5 тысячы вайскоўцаў ЗША, якія ўжо на ўсходнім флангу NATO.

Таксама пастаноўлена размясціць у Літве радары супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, сістэмы СПА малой дальнасці, а таксама самаходныя артылерыйскія гарматы.

Сілы будуць разгорнутыя ў парадку таго, як Расея працягне сваё ўварванне ва Украіну. Цяпер развязваецца пытанне пра дакладную колькасць войскаў, што будуць размешчаныя, і краіны, у якіх яны з’явяцца.

Паводле камандуючага Узброенымі сіламі Літвы генерал-лейтэнанта Вальдэмараса Рупшыса, амерыканскае кіраўніцтва «запэўнівае нас, што мы не самотныя, што мы можам стрымаць і, у найгоршым выпадку, абараніць нашую краіну».

Амерыканскія падраздзяленні могуць з’явіцца ў Марыямпалі, Казлу-Рудзе і Падброддзі, дзе ўжо з 2014 года ў межах ратацыі застаецца танкавы батальён ЗША.

Hавiны
Украінскі Генеральны штаб: Расея працягвае наносіць удары з тэрыторыі Беларусі
2022.03.07 09:11

Між тым, паводле інфармацыі Генеральнага штабу Узброеных сілаў Украіны, Расея ўсцяж наносіць ракетныя ўдары па ўкраінскіх гарадах з тэрыторыі Беларусі.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў