Завяршыўся трэці раўнд перамоваў Украіны і Расеі


«Ёсць невялікія станоўчыя зрухі па паляпшэнні лагістыкі гуманітарных калідораў. Будуць унесеныя змены ў іх. Больш эфектыўную дапамогу атрымаюць людзі, якія маюць у ёй патрэбу і якія церпяць ад агрэсіі Расейскай Федэрацыі.

Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
Фота: president.gov.ua

Па базавым палітычным блоку ўрэгулявання разам з прыпыненнем агню і гарантыямі бяспекі інтэнсіўныя кансультацыі будуць працягнутыя. На сёння рэзультатаў істотных пакуль што няма. Але яшчэ раз падкрэсліваю, кансультацыі будуць працягнутыя і мы атрымаем рэзультаты», – паведаміў пасля перамоваў дарадца кіраўніка офісу Зяленскага Міхаіл Падаляк.

Расейская дэлігацыя традыцыйна абвінаваціла ўкраінскі бок у тым, што яны парушаюць умовы гуманітарнага калідору. Удзельнікі расейскай групы заявілі, што «нашы чаканні ад новага раўнду перамоваў не апраўдаліся», «пра нешта пазітыўнае казаць рана. Мы прыйшлі з праектамі дакументаў. Украінскі бок забраў іх на вывучэнне. Падпісаць не ўдалося», «спадзяемся, што заўтра гуманітарныя калідоры запрацуюць» і «перамовы РФ з Украінай яшчэ працягнуцца».

Hавiны
Ва Украіне заявілі, што «абясшкодзілі» траціну расейскага войска. І паабяцалі «сюрпрыз»
2022.03.07 11:05

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў