Вайна, мабілізацыя, рэйкавая партызанка. Галоўныя падзеі тыдня ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з belsat.eu сочыць за вайной ва Украіне і ўсімі падзеямі, якія змяняюць жыццё не толькі нашага рэгіёну, але, здаецца, усяго свету.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

У ноч на 24 лютага быў апублікаваны зварот прэзідэнта РФ. Уладзімір Пуцін абвесціў пра пачатак «спецаперацыі дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны». Прыкладна а 5-й раніцы пачалося бамбаванне Кіева і іншых украінскіх гарадоў, удары па аэрадромах, сілах СПА і вайсковай інфраструктуры.

Hавiны
Як карыкатурысты бачаць напад Расеі на Украіну. Вялікая падборка малюнкаў
2022.03.05 02:04
Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у сваім тэлезвароце 21 лютага абвясціў аба прызнанні незалежнасці ўтвораных на тэрыторыі Украіны Луганскай і Данецкай «народных рэспублік».

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

28 лютага беларуская лідарка Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў а 18-й гадзіне збірацца каля вакзалаў сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць вайны ва Украіне. Станавіцца ў вялікія чэргі да абменнікаў, калі раптам прывакзальныя плошчы будуць заблакаваныя. Беларускія ўлады адказалі на гэта масавымі затрыманнямі.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

У выніку хакерскай атакі сайт Беларускай чыгункі не працаваў некалькі дзён, на вакзалах былі вялізныя чэргі, таксама была пашкоджаная інфраструктура на чыгунцы. Рэйкавыя партызаны заяўляюць, што вядуць сваю дзейнасць «у знак салідарнасці з украінскім народам» і каб прыпыніць рух расейскай васковай тэхнікі праз нашую краіну.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Другі тыдзень Беларусь поўніцца чуткамі пра магчымую мабілізацыю ў войска і ўдзел у вайне супраць Украіны. Міністэрства абароны Беларусі ўсе гэтыя чуткі абвяргае. Тым не менш, шмат маладых людзей за апошнія дні пакінулі Беларусь, перадусім праз рызыку ўдзелу ў вайне.

Hавiны
Беларусы запусцілі сайт з прапановамі жытла ўкраінскім уцекачам «I Can Help Host». Як гэта працуе
2022.03.06 21:32

belsat.eu

Стужка навінаў