Ва Украіне заявілі, што «абясшкодзілі» траціну расейскага войска. І паабяцалі «сюрпрыз»


За няпоўныя 11 дзён супраціву Узброеныя сілы Украіны абясшкодзілі да 46 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Пра гэта паведаміў Андрэй Загараднюк, старшыня ўправы Цэнтру абарончых стратэгіяў, піша NV.ua.

Вайскоўцы ў форме без знакаў адрознення на падкантрольнай сепаратыстам тэрыторыі ў Данецкай вобласці, Украіна. 3 сакавіка 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат

У лік «абясшкоджаных» увайшлі забітыя, параненыя і палонныя расейцы. Агулам войска РФ пры ўварванні на 24 лютага налічвала 145 тыс. чалавек наземнай арміі, у тым ліку 110 тыс. салдатаў сухапутных войскаў і 35 тыс. паліцыянтаў (АМАП, СОБР, Расгвардыя).

Цяпер групоўка ўзброеных сілаў РФ ва Украіне налічвае да 100 тыс. чалавек (75 тыс. жаўнераў і да 25 тыс. паліцыянтаў). Страты Расеі ацэньваюцца на 11 тыс. забітымі і 30–35 тыс. параненымі.

Загараднюк дадаў, што паводле спадарожнікавай выведкі ЗША на 5 сакавіка Крэмль увёў у аперацыю на тэрыторыі Украіны ўжо 90 % наяўных сілаў.

Будзе сюрпрыз?

Між тым кіраўнік Мінабароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што ў пытанні паставак краіне зброі і боепрыпасаў ёсць істотны прагрэс, і паабяцаў Расеі «сюрпрыз».

«Не буду каментаваць пастаўкі зброі і боепрыпасаў – гэта педантычны момант. Няхай ворага чакае сюрпрыз. Ведайце: ёсць істотны прагрэс», – напісаў міністр у Facebook.

Акрамя таго, паводле яго, за апошнія 3 дні ўжо дастаўлена, едзе ва Украіну або закантрактавана больш за 50 тыс. шлемаў і бронекамізэлек.

Hавiны
Украінскі Генеральны штаб: Расея працягвае наносіць удары з тэрыторыі Беларусі
2022.03.07 09:11

ПС belsat.eu

Стужка навінаў