Ва Украіне плануюць аднавіць навучальны працэс у некаторых школах


Ужо з наступнага тыдня ва Украіне хочуць аднавіць навучальны працэс у школах.

Пра гэта паведаміў міністр адукацыі краіны Сяргей Шкарлэт. Там, дзе магчымасці адкрыць школы няма, будзе арганізаванае дыстанцыйнае ці індывідуальнае навучанне.

Згодна з афіцыйнымі звесткамі ўкраінскага боку, за час вайны акупанты знішчылі на тэрыторыі Украіны больш як 200 школаў.

Hавiны
Цяпер навіны на «Белсаце» можна глядзець па-ўкраінску
2022.03.07 12:08

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў