Ужо 12 дзён персанал ЧАЭС працуе без змены


У персанал адной змены на ЧАЭС уваходзіць 95 спецыялістаў, плюс пажарныя і медыкі. Яны заступілі на сваю змену 23 лютага. Пасля захопу станцыі расейскімі войскамі 24 лютага новая змена да гэтай пары так іх і не замяніла. На момант уварвання на станцыі таксама знаходзіліся 4 сталкеры.

Припять. Чернобыльская АЭС. Фото: pixabay.com

Станцыю ахоўвалі 150 нацыянальных гвардзейцаў Украіны, аднак яны апынуліся бяссільнымі супраць расейскай браніраванай цяжкай тэхнікі. Лёс усіх гэтых людзей да гэтай пары дакладна невядомы. Вядома, што ўвесь персанал станцыі трымаюць у закладніках, каб ЧАЭС працягвала працаваць у планам рэжыме. Але колькі яны змогуць так працаваць без падмены на небяспечных аб’ектах? Прэс-служба станцыі маўчыць ад дня захопу.

Разам з тым, пасля захопу расейскімі войскамі Запарожскай АЭС зʼявілася здагадка аб тым, што на ёй могуць знаходзіцца супрацоўнікі Росатаму, якія кантралююць працу станцыі. Так, кіраўнік украінскага «Энергаатаму» Пётр Коцін пасля захопу ЗАЭС у каментары СМІ адзначыў, што «персонал ЗАЕС працює під контролем військових, є військовий начальник, з яким повинен узгоджувати всі свої дії професійний персонал атомної станції щодо управління енергоблоками. Зараз персонал атомної станції займається усуненням наслідків обстрілів з боку РФ».

Такі «начальнік» дакладна мусіць быць адмыслоўцам, які разумее, што і як працуе. А значыць, на станцыі могуць знаходзіцца супрацоўнікі Росатаму.

Калі гэта так, магчыма, супрацоўнікі Росатаму ёсць і на ЧАЭС. Атрымаць афіцыйны каментар адносна гэтага ў Росатаме нам не ўдалося – тэлефоны прэс-службы маўчаць.

Каментар
Першы ў гісторыі сілавы захоп АЭС: што будзе далей?
2022.03.04 15:25

СК, belsat.eu

Стужка навінаў