Украінскі Генеральны штаб: Расея працягвае наносіць удары з тэрыторыі Беларусі


Расея ўсцяж наносіць ракетныя ўдары па ўкраінскіх гарадах з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў аператыўнай інфармацыі Генеральнага штабу Узброеных сілаў Украіны станам на 6:00 7 сакавіка.

Су-25СМ.
Фота: mil.ru

«Супернік працягвае наступальную аперацыю супраць Украіны. З пачатку содняў расейскі акупант працягнуў наносіць ракетна-бомбавыя ды артылерыйскія ўдары па паселішчах Украіны. Захопнікі працягваюць выкарыстоўваць аэрадромную сетку Рэспублікі Беларусь для нанясення авіяўдараў па Украіне», – адзначаюць у паведамленні.

Таксама гаворыцца пра шматлікія выпадкі пастановачных рэпартажаў для расейскіх тэлеканалаў пра нібыта гуманнасць і чалавечнасць жаўнераў з РФ.

«Групоўка Сілаў абароны Украіны ажыццяўляе абарончую аперацыю на ўсіх напрамках вылучэння суперніка. Вораг працягвае зазнаваць вялікія страты ў жывой сіле, наземнай тэхніцы і сродках паветранага нападзення. Здаецца ў палон», – адзначаецца ў паведамленні.

Hавiны
Як генерал з Чарнігава дапамагае абстрэльваць Украіну. Або дзе нарадзіліся кіраўнікі беларускага Мінабароны
2022.03.06 04:44

Украінскі і заходні бакі неаднаразова заяўлялі, што з боку Беларусі ляцяць ва Украіну ракеты і ў нашай краіне знаходзіць прытулак расейская авіяцыя, адказная за абстрэлы ўкраінскай тэрыторыі. Тым цікавей было даведацца пра месца нараджэння беларускага генерала, адказнага за ВПС і ПВА Ігара Голуба. Ён нарадзіўся ў памежным з Беларуссю Чарнігаве і скончыў тамсама вайсковую вучэльню. Цяпер жа пры ягоным беспасярэднім удзеле (ці прынамсі несупраціўленні) абстрэльваюць у тым ліку і ягоны родны Чарнігаў.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў