Трывожны чамаданчык – гэта рэчы першай патрэбы, якія захоўваюцца ў хуткім доступе ў вас дома і прыдадуцца вам у экстрэмальнай сітуацыі. Склалі максімальна простую інструкцыю.
На фоне ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну ў інтэрнэце абмяркоўваюць спіс рэчаў першай неабходнасці, якія маюць захоўвацца ў адным месцы.
Лепш за ўсё збіраць неабходнае ў звычайны або турыстычны заплечнік. Вага заплечніка не павінна вялікая – магчыма, давядзецца доўга ісці пешшу. Рукі лепш мець свабоднымі.
Грошы і дакументы мусяць быць у вас на целе. Торбу ці заплечнік можна згубіць, іх могуць скрасці.
Зрабіце некалькі копіяў, пакладзіце іх у непрамакальную ўпакоўку (пакет або зіп-пакет) і раскласці ў розныя месцы. Арыгіналы дакументаў мусяць быць на целе.
Грошы размяняйце на дробныя купюры і таксама раскладзіце ў розныя месцы на 5–7 частак.
Запомніце і запішыце важныя кантакты і адрасы на паперы. У выпадку, калі ваш тэлефон сядзе, вы страціце доступ да электроннай запісной кніжкі. Калі з вамі што-небудзь здарыцца, спіс кантактаў на паперы дапаможа іншым звязацца з вашымі блізкімі.
Ежа павінна быць лёгкай і каларыйнай. Ідэальна падыдзе тое, што можна з’есці без вады. Гэта могуць быць салодкія батончыкі, печыва, цукеркі і сухафрукты. Локшына хуткага прыгатавання таксама падыдзе, яе можна з’есці сухой. Пакладзіце гарбату, каву і цукар. Колькасць ежы і вады разлічвайце на 72 гадзіны.
Важна! Пазбягайце мілітарысцкай вопраткі, берцаў, рэчаў колеру хакі – гэта прыцягне да вас лішнюю ўвагу. Адзенне павінна быць зручным. І не забывайцеся на правіла слаёў:
Нядаўна «Белсат» высветліў, што інфармацыя аб сховішчах у Беларусі не існуе. Але некаторыя адрасы мы ўсё ж знайшлі.
Мы зычым, каб трывожны чамаданчык ніколі вам не спатрэбіўся.