Расея склала спіс недружалюбных краін. Хто ўвайшоў?


Урад Расеі 7 сакавіка зацвердзіў пералік недружалюбных краін, піша РБК. У яго ўвайшлі практычна ўсе краіны Еўропы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Міця Кажурын / Vot Tak TV / Белсат

З еўрапейскіх дзяржаваў у спісе апынуліся 27 краінаў Еўрапейскага Звязу, Албанія, Андора, Вялікая Брытанія (разам з востравам Джэрзі, Ангўілай, Віргінскімі астравамі і Гібралтарам), Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Манака, Нарвегія, Сан-Марына, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя, Швейцарыя.

Таксама ў пералік патрапілі Аўстралія, Канада, Мікранезія, Новая Зеландыя, Рэспубліка Карэя, Сінгапур, ЗША, Тайвань і Японія.

У спіс не ўвайшла ніводная краіна Паўднёвай і Цэнтральная Амерыкі, Афрыкі, арабскага свету, Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. На еўрапейскім кантыненце ў пералік не трапілі толькі Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Ватыкан, Малдова і Сербія.

Скласці спіс даручыў Уладзімір Пуцін. Паводле яго, расейскія кампаніі змогуць выплачваць буйныя валютныя даўгі перад крэдыторамі з гэтых краін у расейскіх рублях.

Hавiны
ЗША плануюць адмяніць нармальныя гандлёвыя стасункі з Менскам і Масквой
2022.03.07 13:13

ПС belsat.eu

Стужка навінаў