Прапускаюць па 30 чалавек за гадзіну. Што адбываецца з украінскага боку мяжы


Расейскія атакі на цывільныя аб’екты на тэрыторыі Украіны і вялікая колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва вымусілі людзей масава пакідаць краіну. Паводле інфармацыі памежный службы Польшчы на 4 сакавіка, з пачатку вайны (24 лютага) з тэрыторыі Украіны ў суседнюю дзяржаву прыехалі 672,5 тыс. чалавек.

На памежным пункце пропуску «Карчова – Кракавец», Украіна.
Фота: Уладзімір Паліняк / Белсат

Belsat.eu ужо паведамляў, як сітуацыя з уцекачамі выглядае на польскім баку. Гэтым разам наш карэспандэнт адправіўся на мяжу з украінскага боку. Паводле яго, людзей ля пункту пропуску вельмі шмат. Хтосьці страціў дом, таму ўцякае, нехта зʼязджае ад пастаянных абстрэлаў, хтосьці застаўся сіратой і кіруецца да сваякоў за мяжой. Есць і цяжарныя, гатовыя з’ехаць у невядомаць, толькі б не нараджаць пад бясконцыя бамбёжкі.

На памежным пункце пропуску «Карчова – Кракавец», Украіна.
Фота: Уладзімір Паліняк / Белсат
Злева — «Карчова – Кракавец», справай — «Рава-Руська – Грэбэннэ», Украіна.
Фота: Уладзімір Паліняк / Белсат
На памежным пункце пропуску «Карчова – Кракавец», Украіна.
Фота: Яна Сідач / Белсат
На памежным пункце пропуску «Рава-Руська – Грэбэннэ», Украіна.
Фота: Яна Сідач / Белсат

У пункце пропуску «Карчова – Кракавец» тысячы людзей перасякаюць мяжу з Польшчай на аўтамабілях, аўтобусах і пешшу ў фармаце жывой чаргі, у сярэднім па 30 чалавек за 50–60 хвілін. Многія жанчыны выходзяць з аўтамабіляў і пераходзяць мяжу пешшу, мужчыны ж застаюцца бараніць Украіну. Сярод натоўпу можна сустрэць тых, хто ўцякае з разбураных гарадоў. Шмат хто дабіраецца да пункту пропуску больш за 50 гадзін без прыпынкаў і не зусім разумее, што адбываецца вакол. Знясіленыя стомленасцю, стрэсам і холадам людзі, асабліва пажылога ўзросту, маюць патрэбу ў медычнай дапамозе. Яе на мяжы надаюцьь неадкладна і прафесійна, дзякуючы зладжанай працы валанцёраў-медыкаў.

На памежным пункце пропуску «Карчова – Кракавец», Украіна.
Фота: Уладзімір Паліняк / Белсат
На памежным пункце пропуску «Карчова – Кракавец», Украіна.
Фота: Уладзімір Паліняк / Белсат
Злевай — пункт пропуску «Рава-Руська – Грэбэннэ», справай — «Карчова – Кракавец», Украіна.
Фота: Уладзімір Паліняк / Белсат
На памежным пункце пропуску «Рава-Руська – Грэбэннэ», Украіна.
Фота: Уладзімір Паліняк / Белсат
На памежным пункце пропуску «Рава-Руська – Грэбэннэ», Украіна.
Фота: Яна Сідач / Белсат

У прапускным пункце «Рава-Руська – Грэбэннэ» для ўцекачоў арганізавалі аўтобусны трансфер да месца праходжання пашпартнага кантролю, што значна палегчыла і паскорыла працэс перасячэння мяжы. Наш карэспандэнт паведамляе, што размаўляў тут з харкаўчанкай Зояй, якая дабіралася да Рава-Руськай 54 гадзіны. Разам ж жанчынай былі маці, дачка, сабака і голуб. Яны накіроўваюцца ў Нямеччыну, дзе іх чакаюць сваякі.

На памежным пункце пропуску «Рава-Руська – Грэбэннэ», Украіна. 6 сакавіка 2022 года.
Фота: Яна Сідач / Белсат
На памежным пункце пропуску «Карчова – Кракавец», Украіна.
Фота: Уладзімір Паліняк / Белсат
На памежным пункце пропуску «Карчова – Кракавец», Украіна.
Фота: Уладзімір Паліняк / Белсат
На памежным пункце пропуску «Рава-Руська – Грэбэннэ», Украіна.
Фота: Уладзімір Паліняк / Белсат
На памежным пункце пропуску «Карчова – Кракавец», Украіна.
Фота: Уладзімір Паліняк / Белсат

Частка людзей, якіх наш карэспандэнт сустрэў на мяжы, ужо другі раз уцякаюць ад расейскай агрэсіі. У прыватнасці, Марына і яе 12-гадовы сын Сямён у 2014 годзе пакінулі свой дом у Данецку і пераехалі ў Кіеў пасля акупацыі Данбасу. Цяпер яны зноў вымушаныя з’ехаць, гэтам разам ад абстрэлаў ўкраінскай сталіцы.

Далейшы лёс уцекачоў нявызначаны, бо нікому не вядома, як доўга працягнецца гэтая вайна. Хтосьці застанецца жыць у ангарах і намётавых мястэчках ля межаў з Украінай, іншыя размесцяцца ў сваякоў і сяброў з усёй Еўропы, частка людзей назаўжды пераедзе жыць у ЕЗ, знойдзе там працу і новы дом.

На памежным пункце пропуску «Рава-Руська – Грэбэннэ», Украіна.
Фота: Уладзімір Паліняк / Белсат
На памежным пункце пропуску «Карчова – Кракавец», Украіна.
Фота: Уладзімір Паліняк / Белсат
На памежным пункце пропуску «Карчова – Кракавец», Украіна.
Фота: Уладзімір Паліняк / Белсат
Фота
«Мае здымкі – мая зброя». Дзесяць дзён вайны ў дзесяці фотаздымках фатографаў «Белсату»
2022.03.05 20:03

Украінскі народ з 24 лютага адбівае атаку Расеі. Нападнік абстрэльвае жылыя часткі гарадоў, гінуць мірныя грамадзяне. Захад увёў беспрэцэдэнтныя санкцыі супраць Масквы. Перамовы пра спыненне агню пакуль не прыносяць плёну.

Уладзімір Паліняк, Саша Альтэр belsat.eu

Стужка навінаў