Не менш як 150 журналістаў пакінулі Расею пасля пачатку вайны ва Украіне


Усе апошнія дні з Расеі масава з’язджаюць журналісты. Прычына ў тым ліку ў крымінальным пакаранні за «фэйкі» аб вайне і ў блакаванні медыяў.

Паводле падлікаў расейскага выдання «Агентство», агулам з Расеі за апошнія дні зʼехалі не менш як 150 журналістаў. Напрыклад, зʼехала амаль уся маскоўская рэдакцыя «Медузы» (каля 20 чалавек), журналісты «Дождя», «Эха Москвы» і «Новой газеты».

Hавiны
У Расеі ліквідуюць радыёстанцыю «Эхо Москвы»
2022.03.03 10:44

Публічна пра свой выезд паведамілі, сярод іншых, галоўны рэдактар «Дождя» Ціхан Дзядко, вядоўца гэтага ж каналу Міхаіл Фішман, галоўны рэдактар «Republic» Дзмітрый Калезеў, кінакрытык Антон Долін.

Эвакуяваныя таксама карпункты асноўных заходніх медыяў. Гэтак, з Расеі зʼехала большасць працаўнікоў расейскай службы BBC (не менш як 15 чалавек), «Bloomberg» і радыё «Свабода».

Hавiны
Расейскі тэлеканал «Дождь» прыпыняе працу
2022.03.03 17:31

ПС belsat.eu

Стужка навінаў