Беларусаў катуюць у ізалятарах за пратэст супраць вайны


У беларускіх ізалятарах працягваюць катаваць затрыманых. Такая інфармацыя прыходзіць з Акрэсціна, з ІЧУ Берасця і іншых ізалятараў краіны.

ІЧУ на Акрэсціна.
Фота: Белсат

Як стала вядома карэспандэнтам «Белсату», камеры ў ізалятарах перапоўненыя. Палітычным не выдаюць бялізны, не прымаюць для іх перадачаў і не даюць нармальна спаць, а мужчынаў перыядычна б’юць. У той жа час астатнім выдаюць бялізну і водзяць на прагулкі і ў душ.

Тых, хто выходзіць, папярэджваюць, што калі будуць распавядаць пра тое, што было падчас затрымання, то іх зноў вернуць у ізалятар. Таму шмат хто баіцца нават размаўляць на гэтую тэму.

Калі раней забіралі за бел-чырвона-белыя сімвалы, то цяпер саджаюць за нацыянальныя ўкраінскія колеры: адзенне ці стужку з жоўта-блакітным колерам, валасы ці пазногці такога колеру. Таксама шмат людзей сядзіць за тое, што здымалі расейскую вайсковую тэхніку, і за тое, што спрабавалі пазначыць сваё стаўленне да «рэферэндуму».

Пачасціліся выпадкі, калі калегі здаюць адно аднаго. Напрыклад, работніца дзіцячага садка выказалася супраць вайны ва Украіне і размяшчэння расейскіх войскаў на нашай тэрыторыі. На яе данеслі супрацоўнікі, і жанчына апынулася ў ізалятары.

Hавiны
Консулка Беларусі ў Мюнхене Наталля Хвастова звольнілася на знак пратэсту супраць вайны
2022.03.05 18:02

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў