Мінэнерга пракаментавала звесткі аб збоях у працы БелАЭС


У афіцыйным телеграм-канале Міністэрства энергетыкі Беларусі з’явілася абвяржэнне інфармацыі аб збоях у працы сістэмы астуджэння рэактара першага энергаблока БелАЭС. У ведамстве адказалі, што гэта «не адпавядае рэчаіснасці».

«Сістэма функцыянуе ў штатным рэжыме. На першым энергаблоку працягваюцца рэгламентныя працы і выпрабаванні ў межах этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі. Радыяцыйны фон у раёне станцыі ў норме», – адзначана ў паведамленні.

Нагадаем, што ўчора ўвечарыц некаторыя тэлеграм-каналы сталі паведамляць пра аварыю і збой сістэмы астуджэння рэактара на БелАЭС.

Аднак вымярэнні магутнасці дозы гама-выпраменьвання паблізу Астраўца паказваюць, што радыяцыйны фон у раёне Беларускай АЭС стабільны і не перавышае нормы.

Вымярэнні магутнасці радыяцыйнага фону. Скрын: rad.org.by

АД, belsat.eu

Стужка навінаў