Акцыі салідарнасці ў першую нядзелю вясны. Падсумаванне ў стрыме «Белсату»


Традыцыйныя акцыі салідарнасці адбываюцца ў Беларусі 7 сакавіка – у першую нядзелю вясны.

З самага ранку жыхары менскага раёну Вольны Захад павіншавалі з надыходам вясны ўсіх беларусак.

Акцыя 7 сакавіка 2021 года.
Фота: чытачы Belsat.eu

Таксама партызанкі развесілі сэрцы і ўпрыгожылі Алею неверагодных жанчын.

Акцыя 7 сакавіка 2021 года.
Фота: чытачы Belsat.eu

Жыхары Горадні, Маладзечна і Ратамкі ўчора вечарам правялі акцыі ды нагадалі пра хуткі Дзень Волі, 25 сакавіка.

А ў менскім мікрараёне Грушаўка зладзілі праекцыю сцяга раёну і гербу Пагоня.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў