211-ы дзень пратэстаў. Вынікі працы офісу Ціханоўскай, судовы канвеер працуе і ў нядзелю


211 дзён працягваюцца паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Вынікі міжнароднай працы офісу Ціханоўскай

Офіс Святланы Ціханоўскай паведамляе, што ўжо больш за шэсць месяцаў Беларусь не пакідае старонак сусветных медыяў, у тым ліку «Washington Post», «Bild», «Financial Times», «BBC», «Al Jazeera». Лукашэнка для міжнароднай супольнасці зрабіўся ізгоем. Больш за 30 дзяржаваў афіцыйна не прызнаюць яго прэзідэнтам. Цяпер Аляксандр Лукашэнка ёсць адзіным «кіраўніком дзяржавы» ва ўсім свеце, на якога накладзеныя персанальныя санкцыі Еўразвязу. Пад санкцыі трапіла і Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, і кампаніі, з ім звязаныя, а таксама 240 чыноўнікаў. Лукашэнку пазбавілі чэмпіянату свету па хакеі ды шэрагу іншых спартовых імпрэзаў, якія сталі б чарговай нагодай для рэпрэсіяў беларусаў.

Святлана Ціханоўская і Джулі Фішэр на магіле Каліноўскага.
Фота: t.me/tsikhanouskaya

Лукашэнка за апошнія паўгода не сустрэўся ні з адным дзяржаўным лідарам, акрамя Пуціна. У той час як Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі амаль 20 дзяржаваў.

Hавiны
Офіс Ціханоўскай падвёў вынікі міжнароднай працы
2021.03.07 16:01

Суддзі выйшлі на працу ў нядзелю, каб асудзіць студэнтаў

Сёння, у нядзелю, суддзі Кастрычніцкага і Цэнтральнага раёнаў Менску разгледзелі справы студэнтаў, якіх затрымалі 5 сакавіка ў бізнес-клубе «Imaguru». Усіх студэнтаў арыштавалі за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органу – паводле арт. 24.3 КаАП.

Суд Цэнтральнага раёну. Менск, Беларусь.
Фота: ТК / Белсат

Уладзіславу Калькову, Сафіі Маргуновай і Станіславу Сенюкевічу далі 15 содняў арышту кожнаму. Крысціна Міраненка арыштаваная на 14 содняў.

Сярод удзельнікаў сустрэчыа і затрыманых былі чальцы асноўнага складу Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў і Віталь Рымашэўскі. Рымашэўскі пракаментаваў гэтыя падзеі:

«Тое, што адбылося, гэта не проста беззаконне, а яшчэ і вялікае глупства, бо прафсаюз дзейнічае выключна ў легальным полі».

Hавiны
Студэнтам, якіх затрымалі на прафсаюзнай сустрэчы, далі 15 содняў арышту
2021.03.07 14:55

Беларусы праявілі салідарнасць

Дзяржаўны манапаліст «Белсаюздрук» практычна забараніў распаўсюд беларускамоўнага часопісу «Наша гісторыя», а таксама дзіцячых выданняў «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!». У выніку выдаўцы вырашылі прадаваць часопісы ў рэдакцыі, каля якой адразу ж сабраліся чэргі.

Прадаваць часопісы ў рэдакцыі «Наша Ніва» плануе два дні штомесяц. Апроч таго, можна аформіць падпіску. Калі «Белпошта» таксама адмовіцца ад супрацы, рэдакцыя плануе аднавіць уласную сістэму дастаўлення.

Наша гісторыя,наша ніва.
Фота: https://nn.by/

Першы досвед продажу выданняў у рэдакцыі быў надзвычай станоўчы, кажа рэдактар часопісаў «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» Андрэй Дынько.

«Дзякую ўсім, хто прыйшоў набыць «Нашу гісторыю», «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!». За два дні мы прадалі больш часопісаў, чым звычайна за месяц. У касавым апараце скончыўся запас стужкі, тры разы пазычалі ў суседніх крамах. Гэта было прыгожа, столькі салідарнасці ў нашым народзе цяпер. У выніку, насуперак тым, каго Янка Купала называў «ворагамі беларушчыны», у часопісаў зʼявяцца новыя чытачы, якія раней і не ведалі пра іх».

Сцяпан Пуціла распавёў, чаму не абнаўляецца ягоны Telegram-канал

Сцяпан Пуціла ў эфіры «Белсату» анансаваў новы фільм пра Аляксандра Лукашэнку.

«Гэта вельмі цяжкая праца, таму мы не выходзілі ў эфір», – сказаў Сцяпан, каментуючы паўзу ў працы телеграм-каналу.

Сцяпан Пуціла ў эфіры «Белсату».

Прэм’ера адбудзецца 8 сакавіка а 18-й паводле менскага часу.

Hавiны
Праваабаронцы паінфармавалі спецдакладчыкаў ААН пра 90-содневы арышт гамяльчанкі
2021.03.07 11:46

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў