Такаеў адмяніў папраўку аб старшынёўстве Назарбаева ў Савеце бяспекі


Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў падпісаў заканадаўчыя папраўкі, якія адмяняюць пажыццёвае старшынёўства першага прэзідэнта рэспублікі Нурсултана Назарбаева ў Асамблеі народу Казахстану (АНК) і Савеце бяспекі, паведамляе сайт ураду Казахстану.

Касым-Жамарт Такаеў.
Фота: akorda.kz

Цяпер з Закону аб Асамблеі выключаецца пажыццёвае права першага прэзідэнта Казахстану ўзначальваць яе, з Закону аб Савеце бяспекі – пажыццёвае права Назарбаева ўзначальваць Савет бяспекі.

Назарбаеў узначальваў Казахстан амаль 30 гадоў. У красавіку 2021 года Назарбаеў заявіў, што пакідае пасаду старшыні АНК і перадае паўнамоцтвы дзейнаму кіраўніку дзяржавы. Паўнамоцтвы старшыні Савету бяспекі Назарбаеў перадаў Касым-Жамарту Такаеву 5 студзеня, калі ў краіне адбываліся масавыя пратэсты.

Нурсултан Назарбаеў больш не кіраўнік партыі «Нур Атан». Пазачарговы з’езд самай вялікай партыі Казахстану пераабраў старшыню. З моманту заснавання – з 1999 года – арганізацыю ачольваў Назарбаеў. Цяпер ягонае месца заняў дзейны прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў.

Аб’ектыў
Нурсултан больш не кіраўнік «Нур Атан»
2022.01.28 22:33

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў