Лаеўскі знайшоў лік адвакатаў, якія маюць ліцэнзію ў Беларусі


На фота з паседжання калегіі Міністэрства юстыцыі ад 4 лютага былы адвакат Дзмітрый Лаеўскі пабачыў інфаграфіку за спінай чыноўніка. Над ёй напісана «Усго 1868 адвокатаў».

Паседжанне калегіі Міністэрства юстыцыі ад 4 лютага.
Фота: Дзмітрый Лаеўскі/telegram

Лаеўскі адзначае, што на 9 мільёнаў насельніцтва гэтага мала і што яшчэ зусім нядаўна колькасць адвакатаў у краіне была большай за 2 тысячы.

«Выразаюць нашага брата. Улічвайце, што з гэтых 1868 далёка не ўсе актыўна практыкуюць, а крымінальнай абаронай займаюцца (не закранаючы пытанне аб якасці) не больш за палову ад гэтага ліку», − рэзюмуе Дзмітрый.

9 ліпеня 2021 года рада калегіі адвакатаў зацвердзіла рашэнне дысцыплінарнай камісіі аб выключэнні Дзмітрыя Лаеўскага, адваката Віктара Бабарыкі, з калегіі. Цяпер ён не можа надаваць адвакацкія паслугі.

Лаеўскі перакананы, што ўчора быў не апошні ягоны дзень працы адвакатам.

Hавiны
Лаеўскі скончыў працоўны дзень адваката песняй БГ
2021.07.10 10:12

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў