Беларусь і Расея анансавалі падпісанне дакументу аб накіраванні да 200 беларускіх ваенных у Сірыю


Прэм’ер-міністр расейскага ўраду Міхаіл Мішусцін даручыў Міністэрству абароны і МЗС Расеі правесці перамовы ды падпісаць з Беларуссю пагадненне, якое прадугледжвае супрацоўніцтва ў сферы аказання гуманітарнай дапамогі Сірыі.

Для гэтага плануецца прыцягнуць да 200 беларускіх вайскоўцаў. Распараджэнне апублікавана на расейскім афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: mil.by

Згодна з дакументам беларускія ваенныя будуць прыцягнуты ў Сірыю для выканання задач «выключна ў гуманітарных мэтах па-за зонай баявых дзеянняў», а склад, колькасць, структура і задачы беларускага воінскага кантынгенту вызначаюцца Беларуссю і ўзгадняюцца з Расеяй.

Падчас знаходжання ў Сірыі беларускія вайскоўцы будуць размяшчацца ў месцах дыслакацыі расейскай авіяцыйнай групы і падпарадкоўвацца Цэнтру ўзброеных сіл РФ, але пры гэтым заставацца пад камандаваннем упаўнаважанага беларускага органа.

Цяпер жа беларуская Канстытуцыя не дазваляе дасылаць ваенны кантынгент у іншыя краіны. Таксама раней Лукашэнка заяўляў, што ён не будзе адпраўляць беларускіх салдат у Сірыю.

Беларус беларусу
Салдата, які ў жніўні 2020 года адмовіўся страляць у людзей, звінавацілі ў захаванні наркотыкаў
2022.02.07 18:25

АД, belsat.eu

Стужка навінаў