Аляксандр Багданаў (Papa Bo) і Максім Крук з'ехалі з Беларусі


Працаўнікі цэнтру «Корпус» Аляксандр Багданаў і Максім Крук. Калаж з фота: BY_culture / Telegram

Музыкі былі асуджаныя на тры гады «хіміі» за пратэсты.

«Хлопцы ў бяспецы і прыходзяць у сябе, а мы працуем далей», – паведаміў на сваёй старонцы Андрэй Стрыжак.

Аляксандр і Максім былі затрыманыя 2 верасня 2021 года за тое, што гралі музыку на маршах. У снежні суд прызнаў іх вінаватымі і прызначыў 3 гады абмежавання волі паводле арт. 342 – «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

Багданава і Крука затрымалі пасля ператрусу ў цэнтры «Корпус». Спачатку іх арыштавалі на 10 содняў паводле адміністратыўнай справы, пасля супраць музыкаў распачалі крымінальную справу.

Артыкулы
Наркотыкі, экстрэмісцкія матэрыялы, непадпарадкаванне… У чым цяпер абвінавацілі «Папу Бо»
2021.09.14 19:59

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў