У студзені паводле палітычных матываў у Беларусі затрымалі 873 асобы


За ўдзел у мірных акцыях пратэсту і за вывешаныя бела-чырвона-белыя сцягі на вокнах і іншую сімволіку, сілавікі ў Беларусі за студзень затрымалі 873 асобы, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Пры гэтым праваабаронцы лічаць, што і гэтыя звесткі не поўныя.

Праваабаронцы паведамляюць, што ў студзені паводле палітычных матываў затрымалі не менш за 873 чалавекі.

Пад пераслед патрапілі нават няпоўнагадовыя. Сярод пакараных самы малодшы – 13-гадовы Цімур Н. з Гомельшчыны. Самымі сталымі затрыманымі з’яўляюцца 72-гадовыя Святаслаў К. і Аляксандр Б.

У студзені суддзі пакаралі арыштам 304 чалавекі, штрафам – 137, дваіх – арыштам і штрафам. 40 пратаколаў адправілі на дапрацаванне, і толькі 6 адміністрацыйных справаў спынілі.

Найбольш палітычна-матываваных прысудаў вынес суддзя Дзмітрый Карсюк – 23 пастановы аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці, Марыя Ярохіна – 20 пастановаў, Максім Трусевіч – 17 пастаноў.

Hавiны
Еўрапарламент можа ўвесці санкцыі ў дачыненні беларускіх суддзяў
2021.02.07 13:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў