Маржы з Беластоку падтрымалі Міжнародны Дзень Салідарнасці з Беларуссю


У суботу палёт на паветраным балоне з 30-метровым бел-чырвона-белым сцягам, а ў нядзелю купанне ў ледзяной вадзе пры мінус 14 градусах і моцным ветры. Беларусы, якія жывуць у Беластоку, на працягу ўсіх выходных адзначалі Міжнародны Дзень Салідарнасці з Беларуссю.

Штотыдзень у нядзелю, група беларусаў, якія жывуць у Беластоку, сустрэліся на мясцовым пляжы каля вадасховішча Дайліды, каб акунуцца ў ледзяную ваду. На гэты раз нагода была падвойная, бо 7 лютага быў адзначаецца Міжнародны Дзень Салідарнасці з Беларуссю.

ВІДЭА
183 дні пратэстаў: марафон салідарнасці з Беларуссю
2021.02.07 13:18

Вадасховішча Дайліды – папулярнае месца сярод аматараў халоднага плавання. На пляжы можна пераапрануцца, а ў суседнім парку маржы могуць сагрэцца перад уваходам, бегаючы паміж дрэвамі.

Беларусы таксама абралі гэтае чароўнае месца зімой. Праўда, сёння пры амаль 15-градусным марозе толькі некалькі маржоў вырашыліся ўвайсці ў ваду …

Беларускія маржы ў Беластоку.
Фота: Лукаш Леанюк / belsat.eu

Затое іншая група падтрымкі складалася з дзясятка асобаў. Сярод прыхільнікаў з бел-чырвона-белым сцягам быў Сяргей Дзерман:

«Рэвалюцыя ў Беларусі адбылася ў свядомасці грамадзянаў. Мы, беларусы, якія тут жывуць, вырашылі кожную нядзелю сустракацца, паплаваць у халоднай вадзе, выпіць гарбаты і паразмаўляць. Я ўсё яшчэ крыху баюся заходзіць у ваду пры такой тэмпературы, але сярод нас ёсць адважныя актывісты, якія ўжо некаторы час акунаюцца ў халодную ваду», – сказаў ён.

Беларускія маржы ў Беластоку.
Фота: Лукаш Леанюк / belsat.eu

У сустрэчах на Дайлідах прынялі ўдзел беларусы, якія пратэставалі перад консульствам у Беластоку. Большасць з іх прывезлі з сабой бел-чырвона-белыя сцягі і тэрмасы з гарбатай. Людзей са сцягамі ўжо не здзіўляюць іншых беластаччан, якія акунаюцца зімой у ваду. Часам беларусы купаюцца разам у адной палонцы з іншымі групамі маржоў, бо іх усяго дзве, а ахвочых папулярнага да кавіду маржавання становіцца ўсё болей.

Беларускія маржы ў Беластоку.
Фота: Лукаш Леанюк / belsat.eu

Гэтым разам сярод маржоў не хапала Марыны Ляшчэўскай, вядомай актывісткі і арганізатаркі паслявыбарчых пікетаў у Беластоку. Але ў ледзяную палонку ўвайшла іншая актывістка беларускай дыяспары, Наталя Сцяпанцова, якая была адзінай жанчынай, што ўвайшла ў ваду. Яна кажа, што падзеі ў Беларусі прывялі да кансалідацыі дыяспары, якая жыве ў Беластоку:

«Мы ўсе пазнаёміліся пасля выбараў. Мы смяемся, што сустрэліся каля агароджы. Гэта, вядома, агароджа консульства ў Беластоку. Ці ў дзень выбараў, ці падчас пікетаў, арганізаваных перад консульствам, мы пачалі наладжваць рознага роду кантакты. Са жніўня мы арганізавалі больш за паўсотні дэманстрацыяў перад консульствам. Пазней, у эпоху «кавіду», нарадзілася ідэя сумясціць маржаванне з салідарнасцю, і людзі пачалі прыходзіць. Дзякуючы гэтаму, не парушаючы санітарных правілаў, мы можам сустракацца ў парку на пляжы, размаўляць на свежым паветры, захоўваючы сацыяльную дыстанцыю», – кажа Наталля.

Беларускія маржы ў Беластоку.
Фота: Лукаш Леанюк / belsat.eu

Акцыі перад Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у Беластоку пачалі ладзіць на наступны дзень пасля сфальсіфікаваных выбараў у жніўні. У дзень выбараў у чаргу ў выбарчую камісію стаяла некалькі сотняў асобаў. Тады беларусы на ўласныя вочы ўбачылі, колькі іх ёсць і што яны разам ствараюць маюць магчымасці для акцыяў. Улетку па вуліцах Беластоку арганізавалі шэсце да консульства. Кожны дзень пад агароджай дыпламатычнай місіі запальваліся новыя свечкі.

Hавiны
Пратэст у Горадні: васьмярых затрымалі, дваіх адпусцілі
2020.06.26 19:50

Аднак пасля некалькіх тыдняў супольных пратэстаў у канцы кастрычніка ў Польшчы ўвялі жорсткія абмежаванні ў сувязі з каронавірусам. Арганізатары пікетаў перад консульствам мусілі змяніць форму сустрэч, кажа Кацярына Дзерман:

«Усё пачалося пасля выбараў. Мы ведалі, што адбываецца, гэта хлусня, што Лукашэнка змог перамагчы на ​​гэтых выбарах. Мы бачылі гэтыя чэргі падчас галасавання, і ў Беластоку таксама. У консульстве яны зрабілі ўсё, каб як мага менш людзей змаглі аддаць свой голас. Пасля гэтых падзеяў мы пачалі сустракацца кожны дзень каля консульства. Зімой мы натуральным чынам пераехалі на Дайліды. Некалькі асобаў у нас маржы, а таксама ёсць моцная група, якая падтрымлівае іх. Тут мы ўсе разам сустракаемся, размаўляем, бо раней ніхто нікога не ведаў. Мы таксама спрабуем па-свойму падтрымаць людзей, якія змагаюцца ў Беларусі, таксама хочам падтрымаць адзін аднаго».

Hавiны
Амаль як у «Gimme shelter»… Як працуе часовы дом для беларусаў у Беластоку
2020.12.12 12:49

Наталля Сцепанцова дадае, што маржаванне дае ёй магчымасць дыстанцыявацца ад сітуацыі ў Беларусі і «кавіднай» штодзённасці:

«Гэты доўгатэрміновы стрэс стамляе большасць беларусаў з абодвух бакоў мяжы. Такое маржаванне дае некаторую рэлаксацыю. Я спадзяюся, што гэта таксама мае эфект для здароўя, але гэта дазваляе мне крыху адпачыць. Кожную нядзелю ў ваду ўваходзіць каля 5-10 чалавек. Калісьці, калі мы ўвайшлі з 30-метровым сцягам, нас было, напэўна, 15 асобаў. Гэта нагода, каб сабраць вялікую групу людзей, якія хочуць паразмаўляць адзін з адным і проста папіць гарбаты».

Нядзельнае плаванне стала чарговай падзеяй, арганізаванай падчас святкавання Міжнароднага Дня Салідарнасці з Беларуссю. У суботу на плошчы перад Палацам Браніцкіх у неба ўзняўся паветраны балон з вялізным 30-метровым бел-чырвона-белым сцягам незалежнай Беларусі. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел мясцовыя беларусы і прадстаўнікі беластоцкіх уладаў.

Hавiны
У Вільні прайшла акцыя падтрымання беларускіх палітвязняў
2021.02.07 08:54

Удзел у акцыі ўзялі і варшаўскія беларусы, пазней яны адправіліся ў Мастаўляны, якія знаходзяцца на самай мяжы з Беларуссю, у горад, у якім жыў Канстанцін Каліноўскі, герой Студзеньскага паўстання, асабліва шанаваны беларусамі. Разам з імі ўдзел у вандроўцы ўзяў адзін з удзельнікаў нядзельных сустрэч маржоў, Мечыслаў Навагрудскі:

«У Мастаўлянах мы запалілі свечкі ля помніка ў цэнтры вёскі і на месцы, дзе стаяў дом Каліноўскіх. Мы праспявалі гімн Магутны Божа. Некаторыя людзі пайшлі паглядзець мяжу і патэлефанаваць з беларускага нумара, бо там праз раку ўжо тэрыторыя Беларусі».

Штогод, на пачатку лютага, група беларусаў прыязджае ў Мастаўляны, каб аддаць даніну памяці Канстанціну Каліноўскаму. Рэвалюцыянер нарадзіўся ў мястэчку 2 лютага 1838 года.

Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю абвясціла Святлана Ціханоўская – лідарка беларускага мірнага пратэсту. Праз паўгода пасля выбараў людзі ў Беларусі і прадстаўнікі сусветнай дыяспары ўсё яшчэ выходзяць на вуліцы. Яны пратэстуюць супраць фальсіфікацыяў на выбарах і патрабуюць вызвалення палітвязняў.

Акцыя ў Дзень салідарнасці прайшла таксама ў Варшаве, дзе Палац культуры і навукі асвятлілі бел-чырвона-белым колерамі сцяга Беларусі.

 

Фотарэпартаж
У Варшаве адначаюць Міжнародны Дзень Салідарнасці з Беларуссю
2021.02.07 18:46

Лукаш Леанюк /belsat.eu

Стужка навінаў