183 дні пратэстаў: марафон салідарнасці з Беларуссю


Ва ўсім свеце неабыякавыя да сітуацыі ў Беларусі людзі выказваюць сваё падтрыманне і салідарнасць самым розным чынам!

У Вільні прайшла акцыя падтрымання беларускіх палітвязняў

Акцыя падтрымання палітычных зняволеных Беларусі ў Вільні.
Фота: Белсат
Акцыя падтрымання палітычных зняволеных Беларусі ў Вільні.
Фота: Белсат
Акцыя падтрымання палітычных зняволеных Беларусі ў Вільні.
Фота: Белсат
Акцыя падтрымання палітычных зняволеных Беларусі ў Вільні.
Фота: Белсат

Землякоў падтрымліваюць таксама ў Маскве, Пецярбургу і Беластоку

Прывітанне беларусам з Масквы.
Фота: чытачы belsat
Акцыя салідарнасці ў Маскве.
Фота: чытачы belsat
Акцыя салідарнасці ў Санкт-Пецярбургу.
Фота: чытачы belsat
Прывітанне беларусам з Беластоку.
Фота: чытачы belsat

Вельмі кранальны кліп і прамяні падтрымання з Ізраілю

«Стояла дзевчына» – першы кліп на беларускай мове, зняты ў Ізраілі пры падтрыманні суполкі «Беларусы ў Ізраілі». Прэм’ера адбылася падчас онлайн-канферэнцыі салідарнасці пры ўдзеле С. Ціханоўскай, П. Латушкі, а таксама вядомых палітыкаў з еўрапейскіх краінаў.

Сюжэт кліпу аб’ядноўвае жаданне падтрымаць жанчын Беларусі, раскрыць праз творчасць энергію мірнага пратэсту, паказаць свету жаночую сілу і прыгажосць.

Неймаверныя беларусы Бостану! Толькі паглядзіце!

У суботу 6 лютага беларусы Бостану далучыліся да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю і прымеркавалі сваю акцыю да дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі – нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША.

Спецыяльна да гэтай падзеі сенатар ад штату Масачусэтс Эд Маркі даслаў беларусам Бостану ліст, у якім ён выказаў салідарнасць з нашымі адважнымі суайчыннiкамі, якія змагаюцца за свабоду слова, вольныя выбары і правы чалавека.

Сустрэча прайшла вельмі насычана: быў і даклад пра Тадэвуша Касцюшку, сімвалічна прачытаны каля ягонага помніка, і марш па цэнтры Бостану з барабанам і 10-метровым сцягам, і выступ амерыканца, продкі якога родам з Беларусі. Напрыканцы акцыі беларусы Бостану прабеглі ва ўсю моц марафон свабоды 23.34.

«Мы хочам, каб людзі ў Беларусі ведалі, што яны не самотныя ў сваёй барацьбе за свабоду і справядлівасць. Мы разам з імі кожны дзень!»

Акцыя салідарнасці ў Бостане.
Фота: чытачы belsat
Акцыя салідарнасці ў Бостане.
Фота: чытачы belsat
Акцыя салідарнасці ў Бостане.
Фота: чытачы belsat
Акцыя салідарнасці ў Бостане.
Фота: чытачы belsat
Hавiны
Дыпламаты ЕЗ сустрэліся ў Менску з роднымі палітвязняў
2021.02.07 15:48

МГ belsat.eu

Стужка навінаў