Еўрапарламент можа ўвесці санкцыі ў дачыненні беларускіх суддзяў

Нікола Бір

Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламенту Нікаля Бээр выказалася за ўвядзенне санкцыяў супраць беларускіх суддзяў, паведамляе радыё «Свабода».

«Персанальных санкцыяў, уведзеных у дачыненні прадстаўнікоў сілавых структураў, не дастаткова. Мы павінны пашырыць іх на прадстаўнікоў судовай і праваахоўнай сістэмы, прыхільнікаў Лукашэнкі», – заявіла Бээр, выступаючы на онлайн-канферэнцыі «Салідарнасць з Беларуссю» ў суботу.

Палітык дадала, што еўрапейскія краіны «павінны шукаць баланс паміж ціскам і ўзаемадзеяннем з уладамі Беларусі».

МГМ Belsat.eu

Hавiны