Дыпламаты ЕЗ сустрэліся ў Менску з роднымі палітвязняў

Кіраўнікі дыпламатычных місіяў Еўразвязу ў Менску сустрэліся з роднымі забітых падчас паслявыбарчых мірных акцыяў пратэсту. У сустрэчы ўзялі ўдзел таксама родныя некаторых палітычных вязняў Беларусі, паведаміў кіраўнік Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Дырк Шубэль у Facebook.

7 лютага з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай адбываецца міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. Грамадзяне нашай краіны, дыпламаты, праваабаронцы патрабуюць, каб улады вызвалілі палітвязняў, а вінаватыя ў фальсіфікацыях, забойствах і гвалце панеслі адказнасць.

«Мы разам у гэты Дзень салідарнасці і кожны дзень, пакуль усе палітычныя зняволеныя не выйдуць на свабоду і ўсе вінаватыя не будуць прыцягнутыя да адказнасці. Сёння ў Менску кіраўнікі дыпламатычных місіяў Еўрапейскага Звязу мелі гонар сустрэцца з блізкімі беларусаў, забітых толькі за тое, што яны мірна патрабавалі захавання сваіх асноўных правоў. У сустрэчы прынялі ўдзел таксама родныя некалькіх палітычных вязняў Беларусі. #WeStandWithBelarus», – напісаў у Facebook кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Дырк Шубэль.

Сустрэча дыпламатаў з роднымі палітвязняў. Фота: European Union in Belarus
Сустрэча дыпламатаў з роднымі палітвязняў. Фота: European Union in Belarus
Сустрэча дыпламатаў з роднымі палітвязняў. Фота: European Union in Belarus

183 дні пратэстаў: марафон салідарнасці з Беларуссю

СК belsat.eu

Hавiны