З Беларусі выехаў сведка затрымання Дзмітрыя Усхопава


Учора, 6 студзеня, стала вядома, што 28-гадовы Аляксандр Жогаль пакінуў Беларусь. Ён быў апошні, хто з сяброў бачыў Дзмітрыя Усхопава жывым, паведамляе актывіст «BySol» Андрэй Стрыжак.

Дзмітрый Усхопаў, жыхар Рэчыцы. Памёр пасля затрымання міліцыяй у ноч на 1 студзеня 2022 года.
Фота: palesse.press

«У сувязі з масавымі арыштамі сяброў Дзмітрыя Усхопава ў Рэчыцы мы правялі спецаперацыю для эвакуацыі Аляксандра. Цяпер ён у бяспецы і па-за дасяжнасцю сілавікоў менскага рэжыму», – напісаў Стрыжак.

Нагадаем, што 4 студзеня стала вядома пра затрыманне як мінімум чатырох блізкіх сяброў Усхопава. Гэта Аляксей і Ганна Давыдковы, Аляксандр Снабкоў і Ілля Бракарэнка. Следчыя заявілі, што ў дзвюх асобаў нібыта знайшлі кілаграм марыхуаны.

Таксама ўчора стала вядома пра эвакуацыю з Беларусі блізкіх Дзмітрыя.

Hавiны
«Белыя халаты» распавялі, што не так з афіцыйнай версіяй смерці Дзмітрыя Усхопава
2022.01.06 21:57

АД, belsat.eu

Стужка навінаў