Вуліца Адама Мальдзіса можа з'явіцца ў Астраўцы


Прапанова назваць адну з вуліц у Астраўцы імем Адама Мальдзіса прагучала з вуснаў намесніка старшыні Астравецкага райвыканкаму Генадзя Бычко 5 студзеня падчас пахавання славутага навукоўцы і пісьменніка ў вёсцы Задворнікі на Астравеччыне, піша «Астравецкая праўда».

«Думаю, будзе правільна, калі адну з вуліц Астраўца мы назавём імем Адама Мальдзіса. Трэба падумаць і пра мемарыяльную дошку ці бюст, прысвечаны нашаму слыннаму земляку», – сказаў у развітальнай прамове Генадзь Бычко.

Hавiны
«Спі пад курганам герояў»: Мікола Пачкаеў на смерць Адама Мальдзіса
2022.01.05 07:07

Сябры і паплечнікі Адама Мальдзіса падкрэслілі, у сваю чаргу, што найлепшым помнікам славутаму суайчынніку стане перавыданне ягоных твораў, запіс успамінаў – і сваё слова ў гэтай важнай справе павінны сказаць жыхары Астравеччыны, якіх ён так любіў.

Беларускага літаратуразнаўцы, журналіста, гісторыка і пісьменніка Адама Мальдзіса не стала 3 студзеня. Развітанне з прафесарам адбылося 5 студзеня ў менскім касцёле Святых Сымона і Алены. Яго пахавалі ў вёсцы Задворнікі на Астравеччыне.

Hавiны
Легенда і тытан беларушчыны. Беларусь развітваецца з Адамам Мальдзісам
2022.01.04 18:10

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў