Святлана Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Раством


Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да праваслаўных беларусаў і павіншавала іх з Раством.

Святлана Ціханоўская згадала праваслаўных вернікаў, палітычных вязняў, якія ў гэтае свята застаюцца за кратамі і не могуць сустрэць яго разам з блізкімі, не могуць наведаць царквы і сустрэцца са святаром.

«Святы на нашай Радзіме – гэта святы з болем у сэрцах: тыя, хто застаўся, не могуць сабрацца за адным сталом са сваймі сваякамі, якія выехалі з краіны ў пошуках паратунку ад рэпрэсій.

Зло наступае на чалавечыя лёсы. Але для таго і святкуецца штогод Раство Хрыстова, каб мы памяталі: злу ўжо вынесены прысуд. Зло не мае сэнсу, не мае перспектывы, не мае будучыні. Яно будзе пераможана – і вельмі важна пра гэта памятаць. І заставацца на баку дабра і праўды.

Я веру, што нашымі агульнымі намаганнямі сем’і беларускіх палітвязняў уз’яднаюцца, у Беларусі будзе адноўлена павага да годнасці і правоў чалавека, наша краіна залечыць раны і адродзіцца да новага жыцця. Са святам!» – павіншавала беларусаў Святлана Ціханоўская.

Артыкулы
Пасля запыту Ціханоўскай Google выдаліў рэкламу з допытамі палітвязняў
2022.01.03 21:19

АД, belsat.eu

Стужка навінаў