Прэзідэнт Казахстану Такаеў у звароце да нацыі загадаў вайскоўцам страляць на паражэнне


Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў выступіў з чарговым зваротам да нацыі праз пратэсты ў краіне.

Зварот Касым-Жамарта Такаева. Скрыншот: Телеканал Хабар 24 / Youtube

У сваім звароце да нацыі Такаеў адзначыў, што мірнае развязанне канфлікту немагчымае, і аддаў загад адкрываць агонь па «тэрарыстах» на паражэнне без папярэджання. Ён заявіў, што на Алматы напалі 20 тысяч бандытаў і падзякаваў Расеі, Беларусі, Арменіі, Таджыкістану і Кыргызстану за дапамогу ў выглядзе высланых у Казахстан «міратворцаў».

«Нам давялося мець справу з узброенымі і падрыхтаванымі бандытамі, як мясцовымі, так і замежнымі. Менавіта з бандытамі і тэрарыстамі. Таму іх трэба знішчыць. І гэта будзе зроблена бліжэйшым часам.

Сілы правапарадку маральна і тэхнічна гатовыя выканаць гэтае заданне», – заявіў Такаеў.

Такаеў паведаміў, што ён стварыў адмысловую міжведамасную групу, якая будзе шукаць і затрымліваць бандытаў ды тэрарыстаў. Заявіў, што Казахстану давялося мець справу як з мясцовымі, так і замежнымі бандытамі ды тэрарыстамі і абвінаваціў незалежныя СМІ ды замежных дзеячаў у дапамозе і падбухторванні да парушэнняў правапарадку ў Казахстане.

Рэжым надзвычайнага становішча будзе паэтапна здымацца ў рэгіёнах Казахстану, дзе сітуацыя палепшылася.

Таксама Такаеў заявіў, што пастанавіў паступова ўлучыць інтэрнэт у шэрагу рэгіёнаў Казахстану ў пэўны час. Адзначыў таксама, што «свабодны доступ да інтэрнэту не азначае свабоднае размяшчэнне выдумак, паклёпу і падбухторванняў».

Аналітыка
Вугоршчына, Чэхаславаччына, Афганістан. З якімі аперацыямі можна параўнаць дзеянні АДКБ у Казахстане?
2022.01.07 07:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў