Палітвязню ды актывісту «Еўрапейскай Беларусі» Андрэю Войнічу трэба тэрміновая аперацыя


Палітычнаму вязню ды актывісту «Еўрапейскай Беларусі» Андрэю Войнічу, засуджанаму на 7 гадоў калоніі, тэрмінова трэба медычная дапамога.

Андрэй Войніч, палітычны вязень.
Фота: spring96.org

Аб праблемах са здароўем сына распавяла маці Андрэя, Наталля Войніч:

«Андрэй смяротна хворы. У яго цыроз печані пасля віруснага гепатыту, цукровы дыябет, пухліна над наднырачнікамі, выдалены жоўцевы пузыр і мноства звязаных з гэтым ускладненняў. Ён мае патрэбу ў тэрміновым перасаджванні печані, да арышту кожны месяц наведваў трансплантолага.

Як толькі Андрэя этапавалі ў ПК № 15, больш за месяц ад яго не было ні лістоў, ні званкоў. Як аказалася, майго сына двойчы трымалі ў ШІЗА».

Таксама спадарыня Наталля паведамляе, што лісты ад сяброў ды іншых сваякоў Андрэю не перадаюць. Перадачаў і спатканняў яго таксама пазбавілі, а ў турме ён не мае магчымасці падтрымліваць дыеты.

«Жыццё майго сына ў небяспецы! З кожным днём яму робіцца горш: яму неабходная тэрміновая шпіталізацыя і перасаджванне печані. Я патрабую неадкладнага вызвалення майго сына і аказання яму медычнай дапамогі. Я звяртаюся да грамадскасці з просьбай падтрымаць майго сына, дапамагчы выцягнуць яго з палону і выратаваць яму жыццё», – адзначае маці палітычнага вязня.

Войніча з паплечнікамі брутальна затрымалі 25 верасня 2020 года, узброеныя сілавікі штурмавалі кватэру праз дзверы і вокны, збівалі затрыманых. Андрэю прысудзілі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за масавыя беспарадкі (ч. 2 арт. 293 КК РБ).

Артыкулы
Палітвязня Войніча змясцілі ў штрафны ізалятар, яму не могуць перадаць лекі
2021.11.07 14:07

АД, belsat.eu

Стужка навінаў