Палітвязня Паўла Вінаградава перавялі ў жодзінскую турму


Блогера і актывіста Паўла Вінаградава перавялі ў Следчую турму № 8 у Жодзіне. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Святлана Вінаградава.

Паўла затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіне.

Павал Вінаградаў. Менск, Беларусь. 12 траўня 2021.
Фота: Белсат

Вядома, што Паўлу выставілі абвінавачанні паводле трох крымінальных артыкулаў: «Распальванні варожасці» (арт. 130 КК), «Паклёп на прэзідэнта» (ч. 2 арт. 367 КК) ды «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (арт. 342).

Раней блогер і аўтар праграмы «Гэта ж Вінаград!» быў у Бярэзінскім ІЧУ.

Новы адрас, на які можна дасылаць лісты: следчая турма № 8, вул. Савецкая, 22а, 222160, г. Жодзіна, Менская вобласць.

Артыкулы
«Як у турме, нідзе так не смяяўся». Павел Вінаградаў распавёў пра 48 дзён у ізалятары
2021.08.24 11:14

АД, belsat.eu

Стужка навінаў