Новая Канстытуцыя і пратэсты ў Казахстане. Як мы сустрэлі новы год у малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з belsat.eu сочыць за навінамі і малюе самыя рэзанансныя і абсурдныя падзеі першых дзён 2022 году.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Пратэсты ў Казахстане пачаліся 2 студзеня ў горадзе нафтавікоў Жанаозене пасля таго, як улады ўдвая павысілі цану на звадкаваны газ. Першапачаткова пратэстоўцы патрабавалі толькі знізіць цану, але пасля зʼявіліся палітычныя патрабаванні – перадусім адхіліць ад улады Назарбаева.

У ноч на 6 студзеня Такаеў запрасіў дапамогі ў АДКБ. У Казахстан накіраваліся ў тым ліку і беларускія вайскоўцы.

7 студзеня зʼявіліся паведамленні мясцовых медыяў аб затрыманні пляменніка Назарбаева. А большасць чальцоў яго сямʼі, у тым ліку і 81 гадовы Елбасы, па неафіцыйных звестках, пакінулі Казахстан.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Ці пройдзе сёлета рэферэндум аб новай Канстытуцыі ўсцяж не зразумела.

Праект новай Канстытуцыі быў апублікаваны 27 снежня. Новы закон мусіць забяспечыць Аляксандру Лукашэнку гарантыі асабістай бяспекі і пакінуць у ягоных руках моцныя рычагі ўплыву на той выпадак, калі ён вырашыць сысці з пасады прэзідэнта.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

З новага году жыць стане даражэй, нас чакае цэлы шэраг новых падаткаў: ад падатку на першую кватэру да падаткаў для грыбнікоў.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Каляды – традыцыйнае свята беларусаў. У дасавецкі час яно было адным з найважнейшых у гадавым цыкле. «Белсат» прысвяціў яму шмат праграмаў. Мы зрабілі праваднік, каб вам было зручней пазнаёміцца з імі і адкрыць новыя сэнсы гэтага свята.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Першыя дні новага году прынеслі трагічныя навіны не толькі з Казахстану, у Беларусі галоўнай навіной першых дзён стала паведамленне пра смерць 27-гадовага жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава. Ён памёр у навагоднюю ноч неўзабаве пасля затрымання міліцыяй.

belsat.eu

Стужка навінаў