Былы сілавік Гараўскі кажа, што супраць яго ў Беларусі завялі крымінальную справу, а на сям’ю цісне КДБ

Былы сілавік Юрый Гараўскі, які распавёў пра свой удзел у забойстве палітычных апанентаў Лукашэнкі, сцвярджае, што супраць яго ў Беларусі пачалі крымінальную справу. Таксама Гараўскі кажа пра ціск з боку КДБ на ягоную сямʼю, піша DW.

Юрый Гараўскі. Сцвярджае, што забіваў апазіцыянераў на загад зверху. Фота: DW

Былы баец беларускага СОБР Юрый Гараўскі, які выехаў з Беларусі і папрасіў палітычны прытулак у Швейцарыі, у 2019 годзе распавёў, што браў удзел у забойствах апанентаў Лукашэнкі. Цяпер Гараўскі кажа, што КДБ пачаў ціснуць на ягоных сваякоў у Беларусі. Былы сілавік кажа, што ў Беларусі ў яго засталіся маці, брат, былая жонка і дачка. Іх выклікалі ў КДБ, а ў снежні летась амапаўцы забралі з працы ягонага брата і адвезлі на допыт, які ладзілі супрацоўнікі КДБ.

6 студзеня сёлета супраць Юрыя Гараўскага, як яму стала вядома, завялі крымінальную справу. Праўда, паводле якога артыкулу, ён не ведае. Былы сілавік мае намер напісаць заяву ў Генеральную пракуратуру, у якой збіраецца прызнацца ў забойствах палітычных апанентаў Лукашэнкі.

«Белсат» звярнуўся да псіхолага: ці можна верыць прызнанню Юрыя Гараўскага?

ПР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны