Беларускія вайскоўцы прыбылі ў Казахстан пяццю самалётамі

Беларускія вайскоўцы з 103-й асобнай паветрана-дэсантнай віцебскай брыгады прыляцелі ў Казахстан, паведамляе тэлеграм-канал ОНТ.

Іх даставілі з аэрадрому ў Мачулішчах каля Менску пяццю расейскімі вайскова-транспартавымі самалётамі Іл-76.

«Падраздзяленне даставілі пяццю самалётамі Іл-76. У складзе – рота віцебскіх байцоў-дэсантнікаў. На месцы яны дапамогуць урэгуляваць сітуацыю», – паведамляюць расейскія медыі.

Вайскоўцы паляцелі ў Казахстан на пастанову Савету калектыўнай бяспекі АДКБ, да якой звярнуўся прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў па дапамогу ў здушэнні пратэстаў. Гэта 100 штатных спецназаўцаў і 200 чалавек часовага складу.

Вугоршчына, Чэхаславаччына, Афганістан. З якімі ваенным аперацыямі можна параўнаць дзеянні АДКБ у Казахстане?

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны