Пракуратура накіравала ў суд справу Дар'і Лосік, Ірыне Слаўнікавай пакінулі прысуд. Хроніка рэпрэсіяў 6 снежня


Штодня ў Беларусі працягваюцца затрыманні, арышты і выносяцца новыя палітычныя прысуды. «Белсат» сабраў вядомыя факты бязмежжа і пераследу за 6 снежня.

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу Дарʼі Лосік. Яе абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Падставай для абвінавачвання стала інтэрвʼю «экстрэмісцкаму фармаванню» «Белсат», «у якім пазіцыянавала сябе як жонка палітвязня. Яна дала асабістую негатыўную адзнаку дзяржаўным органам, да кампетэнцыі якіх аднесена ажыццяўленне крымінальнага пераследу і правасуддзя. Пры гэтым паведаміла, што яе муж не здзяйсняў крымінальных дзеянняў і асуджаны незаконна. Заклікала сваякоў іншых асуджаных узяць з яе прыклад».

Дарʼю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. Дачка Ігара і Дарʼі цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.

Hавiны
Справу супраць Дар’і Лосік перадалі ў суд
2022.12.06 13:10

Вярхоўны Суд РБ не задаволіў апеляцыі на вырак журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай. Ранейшы прысуд застаўся правамоцны – 5 гадоў пазбаўлення волі. Вырак журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай агучыў 3 жніўня сёлета ў Гомельскім абласным судзе Мікалай Доля.

Hавiны
Вярхоўны Суд не задаволіў касацыйнай скаргі Ірыны Слаўнікавай
2022.12.06 16:27

6 снежня ў Гомельскім абласным судзе распачалі разглядаць крымінальную справу супраць 34-гадовага Сяргея Плешкуна і 45-гадовага Юрыя Сельвіча. Справу «рэйкавых партызанаў» разглядаў суддзя Алег Харошка. Жыхароў Мазыра абвінавачваюць паводле сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Паводле следства, Пляшкун і Сельвіч набылі кампаненты для вырабу «кактэйляў Молатава» з мэтай здзейсніць акту тэрарызму, нападаў на будынкі, установы, транспартныя сродкі, а таксама працаўнікоў МУС.

Сталі вядомыя падрабязнасці шпіталізацыі палітзняволенай Марыі Калеснікавай. Паводле паведамлення каманды Віктара Бабарыкі, яе ў шпіталь прывезла хуткая, Марыя прасіла звязацца з бацькам, каб прыняць рашэнне наконт аперацыі. Але дактары растлумачылі ёй: у яе развілося запаленне брушыны, пастанаўляць трэба неадкладна. Марыя дала згоду на аперацыю.

У Марыі дыягнаставалі прабадзенне язвы ў больніцы хуткай дапамогі. Каманда тэлеграм-каналу тлумачыць, што гэта была рэальная пагроза жыццю.

Hавiны
«У больніцу прывезлі з перытанітам». Марыя Калеснікава расказала падрабязнасці сваёй аперацыі
2022.12.06 12:33

У Менску затрымалі прадпрымальніка Івана Тышчанку. Падставай для арышту стала фота машыны менчука, з прымацаваным да яго тапкам з надпісам «Стоп-таракан». Сілавікі таксама абвінавацілі прадпрымальніка ва ўдзеле ў маршах пратэсту. А таксама нібыта мужчына зарэгістраваўся ў «Перамога».

Да 9 гадоў калоніі паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу асудзілі 32-гадовага Сяргея Нялепку. Прысуд агучыў суддзя Гарадзенскага абласнога суда Віктар Сянько яшчэ 16 лістапада. Вядома, што пракурор патрабаваў Сяргею Нялепку 16 гадоў пазбаўлення волі, але суддзя абмежаваўся 9 гадамі калоніі.

Гарадзенца схапілі байцы ГУБАЗіК у сакавіку сёлета. Сілавікі паведамілі, што затрымалі мужчыну за рэгістрацыю ў плане «Перамога», а таксама за ўдзел у «дэструктыўных чатах», у якіх мужчына «заклікаў да гвалту над праваахоўнікамі». У снежні КДБ унёс мужчыну ў «спіс тэрарыстаў», таму яму нельга дасылаць грашовыя пераводы.

У Гомлі суддзя Руслан Царук прызначыў былой настаўніцы Ірыне Абдукерынай 4 гады калоніі і штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3200 рублёў). Жанчыну асудзілі толькі за тое, што яна фатаграфавала калону расейскай вайсковай тэхнікі і пераслала запіс у Telegram-канал «Беларускі Гаюн».

Ірыну Абдукерыну затрымалі 5 красавіка сёлета.

Студыя «Белсат»
Дэбаты з прапагандыстамі ў жывым эфіры. Латвія пазбавіла «Дождь» ліцэнзіі. Вечаровы эфір за 6 снежня
2022.12.06 20:54

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў